Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Недэмакратычнае выбарчае заканадаўства стала яшчэ горшым
17:22, 21/12/2006

Рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) лічыць, што новыя змены ў Выбарчы кодэкс краіны пагоршылі недэмакратычны характар беларускага заканадаўства, узаконіўшы сфармаваную раней практыку. Аб гэтым, як паведамляе БелаПАН, было заяўлена 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў офісе БХК у Менску. Прадстаўнікі грамадскага аб`яднання прадставілі журналістам справаздачу аб правядзенні першага этапу маніторынгу кампаніі па выбарах у дэпутаты мясцовых саветаў. Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы прызначаныя ў Беларусі на 14 студзеня 2007 года.

Як было адзначана на прэс-канферэнцыі, па выніках правядзення назіранняў падчас папярэдніх выбарчых кампаній у Беларусі назіральнікі БХК прыйшлі да высновы, што Выбарчы кодэкс не стварае неабходных прававых рамак для правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў сваімі пастановамі сфармавала яшчэ больш недэмакратычную практыку яго ўжывання. У прыватнасці, старшыня РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Таццяна Працько заўважыла, што ні адной з рэкамендацыяў БХК выканана не было. Пры гэтым яна адзначыла, што такія рэкамендацыі накіроўваліся ў ЦВК увесь час.

Па яе словах, у цяперашні час па фармальных чынніках не зарэгістравана 619 дэпутатаў у мясцовыя саветы. “Ёсць агульныя стандарты – празрыстыя выбары, права абірацца і быць абраным. Дзякуючы дзеянню або бяздзейнасці Цэнтральнай выбарчай камісіі некаторыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь былі пазбаўленыя гэтага права, – заявіла Т.Працько. – ЦВК павінен быў зрабіць усё, каб гэтых фармальных чыннікаў не было, аднак ён гэтага не зрабіў”.

Паводле лідэра БХК, сёлета ўмовы рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якія не дазваляюць грамадзянам Беларусі здзяйсняць права на выбары, сталі больш жорсткімі. У прыватнасці, адзначыла Т.Працько, Цэнтрвыбаркам прыняў інструкцыю, у якой запаўненне дэкларацыі аб прыбытках кандыдатаў у дэпутаты павінна здзяйсняцца па ўзоры падатковай інспекцыі. Аднак падатковыя органы пры гэтым не даюць кансультацыі, паколькі дадзеныя звесткі з`яўляюцца канфідэнцыйнымі. Такім чынам, формы для ўдзелу ў выбарах і падатковыя дэкларацыі аб прыбытках не прыведзеныя ў адпаведнасць з агульнай інструкцыяй. Гэта значыць, чалавека, які збіраецца балатавацца ў мясцовыя саветы, не могуць зарэгістраваць па фармальных чынніках.

Беларускі Хельсінкскі камітэт адзначае, што таксама адсутнічаюць роўныя ўмовы падчас правядзення агітацыйнай кампаніі. Дзяржаўныя СМІ практычна “прадузята адлюстроўваюць дзейнасць арганізацый і асобных грамадзянаў, не згодных з наяўным беларускім курсам”, а недзяржаўныя СМІ пры гэтым знаходзяцца пад жорсткім ціскам улад.

Як было абвешчана на прэс-канферэнцыі, БХК мае намер працягваць маніторынгі ў рамках мясцовых выбараў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: