Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Міжнародная Амністыя» прызнала Аляксандра Казуліна Вязнем сумлення 17:21, 22/12/2006
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя” прызнала экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітзняволенага Аляксандра Казуліна Вязнем сумлення. Праваабаронцы заклікаюць Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць Казуліна. “Міжнародная Амністыя” мяркуе, што зняволенне экс-кандыдата ў прэзідэнты з’яўляецца парушэннем правоў на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркавання.
“Міжнародная Амністыя” сцвярджае, што А.Казулін знаходзіцца ў зняволенні пазапраўна і ў выніку несправядлівага суду. Арганізацыя заклікае беларускі ўрад правесці поўнае і бесстаронняе расследаванне фактаў ужывання гвалту да А.Казуліну падчас ягонага затрымання байцамі спецназа і гарантаваць яго поўную рэабілітацыю.
“Міжнародная Амністыя” будзе праводзіць кампанію салідарнасці і падтрымкі А.Казуліна.