Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка абяцае садзейнічанне расейскім банкам 13:59, 22/12/2006
Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што фінансавым інстытутам Расеі, якія жадаюць працаваць на беларускім рынку, будзе аказвацца садзейнічанне. “Калі фінансавыя інстытуты Расейскай Федэрацыі, у тым ліку “Внешэкономбанк”, сумленна і прыстойна прыйдуць на наш банкаўскі рынак і будуць паводзіць сябе адпаведным чынам, вы ўпэўніцеся, што гэта лепшая краіна, якую вы сустракалі і якая будзе садзейнічаць развіццю вашага бізнэсу”, – падкрэсліў ён на сустрэчы са старшынёй “Внешэкономбанка” Уладзімірам Дзмітрыевым.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок вывучае прапановы «Внешэкономбанка» па супрацоўніцтве ў банкаўскай сферы.
“Я таксама паглядзеў прапановы, якія ўнасілі вы і Нацыянальны банк Беларусі, па крэдытаванні нашай эканомікі, усіх сфер жыцця. Яны для нас прымальныя. Думаю, што ўсё ў нашых руках, і па ходзе нашага супрацоўніцтва мы зможам карэктаваць адносіны, калі ў гэтым будзе неабходнасць”, – адзначыў Лукашэнка.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь канструктыўна глядзіць на супрацоўніцтва з «Внешэкономбанкам».