Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка не паедзе на пахаванне туркменскага дыктатара 16:38, 22/12/2006
Старшыня “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу Беларусі” Генадзь Навіцкі будзе прадстаўляць беларускія ўлады на жалобных мерапрыемствах у Туркменістане ў сувязі са смерцю Сапармурата Ніязава. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Як чакаецца, пахаванне туркменскага дыктатара адбудзецца ў нядзелю, 24 снежня.
“Рэспубліка Беларусь і далей будзе прытрымлівацца стратэгіі развіцця адносінаў з Туркменістанам на прынцыпе сяброўства і супрацоўніцтва”, – падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.