Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Знік асабісты казначэй Ніязава
16:30, 22/12/2006

Эксперт па Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў заяўляе, што напярэдадні смерці Сапармурата Ніязава з Ашхабада знік ягоны асабісты казначэй Аляксандр Жадан. “Па маёй інфармацыі, увечар напярэдадні смерці Ніязава з Ашхабада знік ягоны асабітсы пасцельнічы Аляксандр Жадан, а разам з ім зніклі вельмі важныя дакументы”, – сказаў Дубноў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў РІА «Новости». Па словах эксперта, Жадан пры жыцці Туркменбашы кантраляваў усе фінансавыя выдаткі дыктатара.

Жадан займаў пост намесніка кіраўніка справамі апарата прэзідэнта Туркменістана і адказваў за забеспячэнне кіраўніка дзяржавы ўсім неабходным. Ён лічыўся адным з самых непрыкметных, але вельмі ўплывовых людзей у асяроддзі Туркменбашы, і прапрацаваў разам з ніязавым каля 20 гадоў. Яны звалі адзін аднаго па імі і былі сябрамі.

Ніязаў, які кіраваў у Туркменістане больш за 20 гадоў, сканаў рана раніцай 21 снежня з-за раптоўнага спынення сэрца. Ён будзе пахаваны ў нядзелю, 24 снежня, у сяле Кіпчак, у маўзалею, узведзеным ля сценаў Мячэці духоўнасці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: