Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Літва дэпартуе ў Польшчу беларускага шпіёна 12:05, 22/12/2006
Віленскі акруговы суд (ВАС) задаволіў просьбу Генеральнай пракуратуры Літвы аб выдачы Польшчы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіянажы, паведаміў “Інтэрфаксу” суддзя ВАС Лінас Жукаўскас.
Рашэнне суду на працягу тыдня можа быць абскарджанае ў Літоўскім апеляцыйным суддзе.
“Для адмовы ў выдачы С.Моніча не было дастатковых падстаў, тым больш, што Беларусь не прасіла выдаваць ёй С.Моніча”, – сказаў суддзя.
Просьба Польшчы аб экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі паступіла ў Генпракуратуру Літвы тры тыдні таму. У сувязі з гэтым Генеральная пракуратура Літвы звярнулася ў Віленскі акруговы суд з просьбай даць згоду на выдачу Польшчы грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці.
Польскія праваахоўныя органы падазраюць С.Моніча ў падбухторванні да шпіянажу – гэта значыць збору і перадачы інфармацыі аб Польшчы, якая цікавіць разведку замежнай дзяржавы. Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы таксама расследуе магчымыя дзеянні затрыманага грамадзяніна Беларусі не толькі супраць Польшчы, але і супраць Літвы.
Супрацоўнікі Генпракуратуры і ДДБ Літвы 25 лістапада затрымалі С.Моніча ў Вільні, паводле просьбы польскага боку.
Польскі пракурор Януш Качмарак падчас брыфінгу ў Вільні раней паведаміў, што С.Моніч некалькі год на тэрыторыі Літвы і іншых дзяржаў сустракаўся з грамадзянамі Польшчы, спрабаваў іх вербаваць, здабываць сакрэтную інфармацыю, плаціў за яе.