Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Разгляд пазову царквы «Новае жыццё» зноў перанесены
13:46, 22/12/2006

Паседжанне Вышэйшага Гаспадарчага суду, на якім разглядалася іскавая заява царквы “Новае жыццё” аб прызнанні пазапраўным рашэння Менгарвыканкама аб пазбаўленні царквы права карыстацца зямлёй з далейшым прымусовым выкупам будынка, адбылося сёння, 22 снежня, у Менску.

На суддзе прысутнічалі прадстаўнікі царквы “Новае жыццё”, фонду “Менгармаёмасць”, Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Менгарвыканкама і Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтву Менгарвыканкама.

Царквой “Новае жыццё” былі заяўленыя дадатковыя іскавыя патрабаванні, якія былі часткова задаволеныя судом, сярод іх – дапытаць у якасці сведкаў па дадзенай справе начальніка Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Менгарвыканкама Рабіцаву А.Н., а таксама спагнаць з Менгарвыканкама суму панесеных царквой страт у выглядзе дзяржпошліны, якую яны выплацілі.

У сувязі з заявай дадатковых іскавых патрабаванняў, а таксама ў сувязі з хваробай Ігара Касперовіча, юрысконсульта Камітэта па землеўладкаванні Менгарвыканкама, які прадстаўляе інтарэсы адказчыка па дадзенай справе, суддзя Караткевіч Е. А. вырашыла адкласці разгляд дадзенай справы на іншы тэрмін.

“Сённяшнім рашэннем суду мы задаволеныя часткова. Мы меркавалі, што разгляд па сутнасці будзе перанесены ў сувязі з заяўленымі намі дадатковымі патрабаваннямі. Аднак тое, што два з пяці дадатковых іскавых патрабаванняў былі адхіленыя судом, некалькі не супадае з нашымі планамі, – пракаментаваў вынікі судовага паседжання юрысконсульт царквы Сяргей Луканін. – Зараз нам прыйдзецца вырашаць гэтыя пытанні ў рамках дадатковых судовых працэсаў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: