Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы патрабуюць вызваліць усіх туркменскіх палітвязняў
12:19, 22/12/2006

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі новыя ўлады Туркменістана вызваліць усіх палітвязняў і журналістаў, якія трапілі ў турмы за гады кіравання Сапармурата Ніязава, паведамляе Радыё “Свабода”. Па дадзеных туркменскай Хельсінкскай групы, у цяперашні час у рэспубліцы налічваеца каля чатырох тысяч палітвязняў.

Нагадаем, што ў ноч на 21 снежня ў Ашхабадзе на 67-ым годзе жыцця сканаў дыктатар Туркменістана Сапармурат Ніязаў. Чыннікам смерці стала раптоўнае спыненне сэрца.

Туркменбашы кіраваў краінай з 1985 года, а ў 2005 годзе дэпутаты Народнага савета Туркменістана прызначылі Ніязава пажыццёвым прэзідэнтам.

У чацвер на экстраным сходдзе кабінета міністраў краіны і дзяржаўнага савета бяспекі Туркменістана часовым выканаўцай абавязкаў прэзідэнта рэспублікі быў прызначаны віцэ-прэм’ер, міністр аховы здароўя Гурбангулы Бердымухамедаў. Ён ужо ўзначаліў камісію па арганізацыі пахавання Ніязава.

Паводле заканадаўства Туркменістана абавязкі прэзідэнта павінен быў выконваць старшыня парламента Авезгельды Атаеў, аднак удзень ён быў узяты пад варту. Як абвясціў Бердымухамедаў, супраць Атаева Генпракуратурай Туркменістана ўзбуджаная крымінальная справа.

Увечар 21 снежня, выступаючы ў эфіры нацыянальнага тэлебачання, в.а. прэзідэнта паабяцаў працягнуць палітычны курс Туркменбашы. “Туркменістан працягне палітыку нейтралітэту Сапармурата Туркменбашы Вялікага, заснаваную на прынцыпах добрасуседства, узаемнай павагі бакоў, раўнапраўя і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі свету. Краіна працягне выкананне сваіх міжнародных абавязальніцтваў у рамках Рэзалюцыі Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, двухбаковых і шматбаковых пагадненняў з удзелам Туркменістана, дамоў, канвенцый”, – заявіў ён.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: