Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кандыдат у дэпутаты пачаў агітацыю ў турме 16:32, 22/12/2006
Кандыдат у дэпутаты па Рафіеўскай выбарчай акрузе №23 Менска Алег Корбан перыяд агітацыі сустрэў у турме. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі 10 снежня, у Дзень правоў чалавека.
Як паведамляе прэс-служба АГП, вестка аб рэгістрацыі кандыдатам заспела Алега Корбана ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Ягоныя калегі змушаныя былі занесці ў выбарчую камісію фатаграфію кандыдата з аматарскага здымка. А таксама прынеслі ў спецпрыёмнік спіс давераных асоб, каб Алег Корбан засведчыў яго. Аднак у калоніі знялі з аддрукаванага ліста ксеракопію, сказаўшы, што Алег перапіша спіс давераных асоб і адправіць з спецпрыёмніка ў выбарчую камісію.
Нагадаем, што моладзевыя актывісты Алег Корбан і Зміцер Федарук былі асуджаныя суддзёй Цэнтральнага раёна Менска Аляксеем Бычко на 15 сутак арышту нібы за “дробнае хуліганства” (арт. 156 КаАП).
Алег Корбан і Зміцер Федарук будуць вызваленыя са спецпрыёмніка 25 снежня а 14 гадзіне.