Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АМАП разагнаў калядны канцэрт. Арыштаваны адзін з лідэраў Партыі БНФ 13:55, 24/12/2006
Увечар 22 снежня супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Як паведаміла партыйная прэс-служба, у пятніцу ў кватэры Міхалевіча сябры “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў” (ЗБС) праводзілі святочны калядны канцэрт з удзелам вядомых музыкаў. Канцэрт быў перарваны, калі ў кватэру ў суправаджэнні байцоў спецназа ўварвалася міліцыя. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС.
Даведаўшыся пра гэта, Алесь Міхалевіч прыехаў у РУУС. Праз тры гадзіны ўсе затрыманыя былі вызваленыя, акрамя самаго Міхалевіча і аднаго з сяброў ЗБС Васіля Лепеша, якіх міліцыя абвінаваціла ў дробным хуліганстве, аб чым быў складзены адпаведны пратакол.
З Савецкага РУУС Міхалевіча і Лепеша адвезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да паседжання суду, якое прызначанае на 26 снежня. Абодвум пагражае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Трэба адзначыць, што Алесь Міхалевіч зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадскога савета.