|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Івонка Сурвілла: «Віншую ўсіх Вас з Вашай мужнасьцю і вытрываласьцю ў 2006-ым годзе» 13:51, 24/12/2006
Прапануем тэкст віншаваньня, які прыводзіць “Радыё Свабода”. “Дарагія Суродзічы Беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з Каляднымі Сьвятамі, якія сымбалізуюць ўва ўсім сьвеце спакой, радасьць і надзею. Віншую ўсіх Вас з Вашай мужнасьцю і вытрываласьцю ў 2006-ым годзе. Вы паказалі сьвету, што Вы заслугоўваеце на павагу і падтрымку. Віншую Вашых лідэраў. Аляксандра Мілінкевіча за ягоную выдатную працу на міжнароднай арэне. Ён шмат спрычыніўся да новаздабытай павагі сьвету да беларускага народу. А нам патрэбныя цяпер, як ніколі, павага вольнага сьвету. Віншую Аляксандра Казуліна за ягоную адвагу і ахвярнасьць у такіх цяжкіх умовах. Дасягнуў ён вельмі шмат. Жадаю яму сілаў вытрываць зьдзек бязьлітаснай улады. Віншую ўсіх палітвязьняў, якія пакутуюць у турмах і калёніях дзеля свае любові да Бацькаўшчыны. Віншую нашую дарагую моладзь, якая ўзяла на сябе заданьне вызваліць свій край. Віншую беларускую дыяспару, якая шмат спрычынілася, каб пакуты Беларусі не былі “крыкам у пустыні”. Была яна зноў голасам ў сьвеце нашага народу. Дарагія суродзічы, Вы вярнулі ўсім нам веру ў лепшую будучыню. Віншую Вас і з глыбіні сэрца дзякую Вам. Застаецца цяпер не дапусьціць спалоханага ўзурпатара прадаць наш край за пару чырвонцаў. Веру, што мы гатовыя! Дык зноў жадаю Вам вытрываласьці, любові і павагі да свайго роднага краю, да свае мовы, да свае культуры, любові і салідарнасьці між собку! Зьяднаныя разам, мы выратуем наш край! Жыве Беларусь!
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|