|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Выбары прэзідэнта Туркменістана прызначаныя на 11 лютага 2007 года 14:18, 26/12/2006 Выбары кіраўніка дзяржавы прызначаныя на 11 лютага 2007 года. “Народ, як яму скажуць і прызначаць час, – прыйдзе. Усе яны сумленныя і шчырыя людзі. Выбары будуць сумленнымі і адкрытымі, нам няма чаго таіць”, – заявіў старшыня ЦВК Туркменістана Муран Каррыеў. Функцыі прэзідэнта Туркменістана на 60 дзён адыйдуць да віцэ-прэм’ера ўрада Гарбангулы Бердымухамедава. Ужо названыя тры кандыдатуры на пост прэзідэнта Туркменістана: Ішангулы Нурыеў – намеснік міністра нафтагазавай прамысловасці і мінеральных рэсурсаў, а таксама Дурды Дурдыеў – намеснік міністра па турызме і спорце. Адзіным кандыдатам ад апазіцыі на пост прэзідэнта Туркменістана ў аўторак абраны лідэр грамадска-палітычнага руху Watan (“Радзіма”) Худайберды Аразаў. “Так, я магу пацвердзіць гэтую інфармацыю”, – заявіў Аразаў “Інтэрфаксу” па тэлефоне. Аразаў адзначыў, што зараз знаходзіцца ў Швецыі, але мае намер абавязкова вярнуцца ў Туркменістан. “Зараз складана казаць, калі менавіта я паеду ў Туркменістан, але гэта адбудзецца ў самай блізкай будучыні” , – сказаў лідэр руху Watan. У сваю чаргу, старшыня Рэспубліканскай партыі Туркменістана Нармухамед Ханамаў пацвердзіў, што Аразаў абраны адзіным апазіцыйным кандыдатам. “Так, гэта сапраўды. Мы спыніліся на кандыдатуры Аразава”, – сказаў ён. Ханамаў выказаў надзею, што дзеючыя туркменскія ўлады атрымаецца ўпэўніць у тым, каб прадстаўнікі апазіцыі былі дапушчаныя да выбараў. “Мы заклікаем міжнародную супольнасць, каб яна аказала садзейнічанне, і выбары, якія маюць быць у лютым, былі дэмакратычнымі і прайшлі пад кантролем міжнародных назіральнікаў", – падкрэсліў Ханамаў. Гаворачы аб кроках апазіцыі ў выпадку перамогі на выбарах, ён паведаміў, што ў іх уваходзіць роспуск урада і парламента. “Будзе дзейнічаць часовы ўрад. Ён будзе функцыянаваць датуль, пакуль не будуць занесеныя змены ў Канстытуцыю, якая раней была зробленая пад аднаго чалавека”, – адзначыў Ханамаў. Закрануўшы тэму энергетычнага супрацоўніцтва туркменістана з іншымі краінамі, Ханамаў падкрэсліў: “Усе наяўныя доўгатэрміновыя пагадненні застаюцца ў сіле”. Народны Савет ужо пачаў зацвярджаць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны. Галасы падлічваюцца ўручную. 121 сябар Злічальнай камісіі ў зале падлічваюць паднятыя рукі. Па працэдуры за кандыдата павінна прагаласаваць адна траціна з тых 2466 чалавек, якія зараз прысутнічаюць. Такая карціна выбараў упершыню назіраецца падчас паседжанняў Народнага Савета. У бытнасць прэзідэнта Ніязава ўсе рашэнні прымаліся аднагалосна. Працэдура вылучэння і зацвярджэння кандыдатаў зойме некаторы час, бо іх будуць высоўваць прадстаўнікі пяці абласцей, сталіцы Ашхабада і руху адраджэння Агульнанацыянальнага руху “Галкыныш”. Мяркуецца, кожны з іх будзе высоўваць па два кандыдаты.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|