Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя памяці прайшла пад наглядам міліцыі. Затрымліваліся нават сьвятары 14:10, 26/12/2006
24 снежня ва ўрочышчы Благаўшчына на тэрыторыі былога канцлягеру Трасьцянец актывісты апазіцыі ладзілі мерапрыемства, прысьвечанае памяці сьвятара Вінцэнта Гадлеўскага, расстралянага фашыстамі 24 сьнежня 1942 году. Паводле аднаго з арганізатараў імпрэзы Вячаслава Сіўчыка, трапіць ва ўрочышча ўдалося толькі 50 чалавекам. Машыны і мікрааўтобусы, у якім ехалі дзясяткі людзей, затрымліваліся супрацоўнікамі ДАІ.
“Затрымлівалі людзей, каб перашкодзіць трапіць на тое месца, дзе расстралялі Гадлеўскага. Машыны і аўтобусы спынялі. Напрыклад, маю машыну, у якой знаходзіліся яшчэ фотакарэспандэнт Юры Дзядзінкін, прадпрымальнік Аляксандр Макаеў і адзін зь сяброў незарэгістраванай арганізацыі пэнсіянэраў Уладзімер Раманоўскі. Нас абсалютна беспадстаўна даставілі ў аддзяленьне міліцыі ў Шабанох.
Калі б не перашкаджалі, то некалькі сотняў людзей, шмат моладзі прабраліся б на месца і асьвяцілі крыж, які мы везьлі ў Трасцянец з сабою, каб усталяваць на месцы пагібелі сьвятара.
Затрыманьні адбываліся і па дарозе назад у Менск. Напрыклад, адзін з мікрааўтобусаў зь людзьмі, якім удалося прабрацца ў Благаўшчыну, быў спынены. Восем чалавек, у тым ліку айцец Леанід Акаловіч, прафесар Мікола Савіцкі, літаратар Яўген Гучок і Ніна Валькевіч, бацькі якой загінулі ў Трасцянцы, былі дастаўленыя ў Завадскі РУУС. Пасля праверкі дакументаў іх адпусцілі.
Я вельмі спадзяюся, што ў наступным годзе, калі будзе 65-годзьдзе з дня сьмерці Гадлеўскага, нам ва ўрочышчы Благаўшчына ўдасца паставіць крыжы”, -- паведаміў апазіцыянер для “Радыё Свабода”.