Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Боос не думае, што Беларусь перакрые газ Калінінграду 12:29, 26/12/2006
Калінінградскі губернатар Георгій Боос не чакае “ніякіх непрыемнасцяў з боку Беларусі” у сувязі з неўрэгуляванай праблемай паставак расейскага газу ў гэтую краіну.
У інтэрв’ю “Інтэрфаксу” у аўторак ён выказаў упэўненасць, што газавая праблема, “у канчатковым выніку будзе вырашаная”.
Г.Боос сказаў, што не прадбачыць ніякіх складанасцяў для свайго рэгіёна.
Нагадаем, што сёння газета “КоммерсантЪ” паведаміла, што гэтым разам да адключэння газу Беларусі “Газпром” падрыхтаваны значна лепш. Справа ў тым, што адключэнні Беларусі ўжо праводзіліся ў 2004 годзе і манаполія добра ведае, да чаго гэта можа прывесці. Тады Менск (як і Кіеў у студзені гэтага года) забраў на ўнутраныя патрэбы газ для Калінінградскай вобласці, Літвы і Польшчы. Па інфармацыі Ъ, сёлета “Газпром” загадзя запампаваў дадатковыя аб`ёмы газу ў падземныя сховішчы ў Нямеччыне (закліканыя забяспечыць Польшчу) і Прыбалтыцы. Гэта значыць, не прызнаючы афіцыйна сур`ёзных праблем з Беларуссю, манаполія рыхтавалася да такога развіцця падзей.