Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цімафей Дранчук выйшаў на волю
09:54, 26/12/2006

Актывіст кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства”, палітвязень Цімафей Дранчук сёння быў вызвалены з выпраўленчай калоніі №1 г.Менска. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў бацька палітвязня Валерый Дранчук.

Грамадскага актывіста вызвалілі ўдосветку. Яго не змаглі сустрэць сябры і сваякі, бо супрацоўнікі калоніі паведамлялі, што Дранчука вызваляць не раней абеду.

Сёння ж Цімафей Дранчук мае намер даць прэс-канферэнцыю па адрасе: вул.Якуба Коласа, 4 (тэлефон для даведак 8 029 656 66 70).

Нагадаем, што Ц.Дранчук і яшчэ тры актывіста “Партнёрства” былі затрыманыя 21 студзеня. У жніўні суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў іх вінаватымі па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб`яднання). Шэраг абвінавачванняў у адрас актывістаў “Партнёрства”, агучаных высокімі службовымі асобамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў (фальсіфікацыя вынікаў экзіт-полу, падрыхтоўка тэрактаў і інш.), не знайшлі пацверджання ні падчас следстваў, ні ў судзе. У выніку Мікалай Астрэйка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі, Цімафей Дранчук – да аднаго года пазбаўлення волі, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка – да шасці месяцаў арышту. Браніцкая і Шалайка выйшлі на волю 21 жніўня. 17 лістапада з калоніі ў Шклове быў вызвалены М.Астрэйка, якому змянілі пакаранне на выпраўленчыя працы. Цімафей Дранчук быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: