Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром» загадзя падрыхтаваўся да адключэння газу Беларусі
10:02, 26/12/2006

Учора “Газпром” упершыню афіцыйна дапусціў паўтор у дачыненні Беларусі леташняга ўкраінскага сцэнара адключэння газу. Манаполія папярэдзіла, што кантракт на пастаўку газу краіне мінае 31 снежня, а яе пазіцыю ў перамовах назвала безадказнай. Дагэтуль і кіраўніцтва “Газпрома”, і расейскія ўлады ўпэўнівалі, што бакі здолеюць дамовіцца. Аднак рыхтавацца да адключэння газу Беларусі манаполія пачала загадзя, запампаваўшы неабходныя аб`ёмы газу ў прыбалтыйскія і германскія сховішчы, паведамляе газета “КоммерсантЪ”.

Учора ўвечар афіцыйны прадстаўнік “Газпрома” Сяргей Купрыянаў выказаў жорсткую пазіцыю манаполіі ў дачыненні паставак газу ў Беларусь, дэзавуяваўшы запэўніванні бакоў, якія гучалі раней, што яны дамовяцца да канца года. “Дзеючы кантракт на пастаўку газу ў Беларусь мінае праз шэсць дзён. Перамоўная пазіцыя Беларусі безадказная і ставіць пад пагрозу энергазабеспячэнне краіны”, – паведаміў спадар Купрыянаў журналістам. Ледзь пазней дзяржаўнае інфармагенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на вышэйшую крыніцу ў “Газпроме” заўважыла, што “беларускі бок ставіць пад пагрозу пастаўкі яму расейскага газу з 1 студзеня 2007 года”. Такім чынам, “Газпром” пачаў падрыхтоўку да навагодняга адключэння газу Беларусі па аналогіі з тым, як адключаў 1 студзеня гэтага года газ Украіне.

Дагэтуль і Масква, і Менск дэманстравалі поўную гатовасць дамовіцца па пастаўках газу – і ў афіцыйных заявах, і ў неафіцыйных каментарах. Схему пераходу на рынкавую цану на газ у Беларусі з кампенсаваннем часткі кошту газу акцыямі “Белтрансгаза” нават агучыў 29 лістапада на саміце СНД у Менску прэзідэнт Уладзімір Пуцін. З тых часоў перамовы ішлі за зачыненымі дзвярамі і іх вынікі бакі абмяркоўваць адмовіліся. Аднак крыніца Ъ у “Газпроме” кажа, што з Беларуссю ўзгаднілі “усе прынцыповыя пытанні”. Меркавалася, што, падпісаўшы дамову па рынкавай цане $200 за 1 тыс. кубаметраў у 2007 годзе, Менск будзе плаціць грашыма па $80 за 1 тыс. кубаметраў газу, а астатняе кампенсуе доляй у “Белтрансгазе”. У якасці апошняй ацэнкі кампаніі “Інтэрфакс” са спасылкай на крыніцы ў беларускім урадзе прыводзіў $2,5 млрд за 50% акцый. Гэта як раз адпавядае кампенсаванню розніцы ў $120 за 1 тыс. кубаметраў на адзін год.

Выніковыя перамовы павінны былі адбыцца ў пятніцу. Аднак яны былі перанесеныя на панядзелак, а міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц заявіў, што “працэс стварэння СП будзе расцягнуты на ўвесь першы квартал 2007 года”. Але і гэтую заяву ў “Газпроме” не расцэньвалі як паваротны момант у перамовах: яшчэ ўчора днём у манаполіі разлічвалі падпісаць усе неабходныя дакументы да канца года, а стварэнне СП працягнуць без паспеху ў будучым годзе.

Аднак, як паведаміла крыніца Ъ, блізкая да перамоваў, віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка не прыехаў на сустрэчу з кіраўніком “Газпрома” Аляксеем Міллерам. Замест гэтага службоўца дыстанцыйна адмовіўся ад дамоўленасцяў. “Сёння беларускі бок зноў заявіў, што мае намер купляць расейскі газ па цане не вышэй за ўсталяваную для Смаленскай вобласці”, – пацвердзілі Ъ у “Газпроме”. У 2007 годзе тарыф для Смаленска складзе 1427 руб. за тыс. кубаметраў ($54,2). У гэтым годзе Беларусь купляе па цане мінулага года – $46,68 за 1 тыс. кубаметраў, што фактычна роўна оптавым цэнам для прымежных з Беларуссю раёнаў. Але галоўнае, што не задаволіла расейскія ўлады ў гэтай заяве, – патрабаванне Менска падзяліць кантракты на пастаўку газу і стварэнне СП з “Белтрансгазам”. Гэта абумоўлена ў міжурадавым пагадненні аб развіцці адносінаў у газавай сферы, падпісаным у красавіку 2002 года. Аднак у ім жа адзначана, што СП павінна быць створана да 1 ліпеня 2003 года. І паколькі СП няма, расейскі бок у аднабаковым парадку ў жніўні дэзавуяваў пагадненне.

Пры тым, што сцэнар адключэння з 1 студзеня газу Беларусі выглядае абсалютным паўторам таго, што адбывалася год назад у дачыненні Украіны, да гэтага газавага крызісу “Газпром” падрыхтаваны значна лепш. Справа ў тым, што адключэнні Беларусі ўжо праводзіліся ў 2004 годзе і манаполія добра ведае, да чаго гэта можа прывесці. Тады Менск (як і Кіеў у студзені гэтага года) забраў на ўнутраныя патрэбы газ для Калінінградскай вобласці, Літвы і Польшчы. Па інфармацыі Ъ, сёлета “Газпром” загадзя запампаваў дадатковыя аб`ёмы газу ў падземныя сховішчы ў Нямеччыне (закліканыя забяспечыць Польшчу) і Прыбалтыцы. Гэта значыць, не прызнаючы афіцыйна сур`ёзных праблем з Беларуссю, манаполія рыхтавалася да такога развіцця падзей.

Кіраўніцтва “Газпрома” яшчэ мае шанец правесці навагоднія святы ў спакойным становішчы. Па далдзеных Ъ, Уладзімір Сямашка мае намер прыляцець у Маскву сёння. Зрэшты, не выключна, што атрымае ўсяго толькі афіцыйны ўльтыматум.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: