Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзярждума Расеі супраць захоўвання льготнай цаны на газ для Беларусі
11:27, 26/12/2006

Дэпутаты Дзярждумы выступаюць супраць захоўвання льготнай цаны на газ для Беларусі. Яны могуць захоўвацца толькі пры ўмове выгоднага супрацоўніцтва ў іншых галінах эканомікі, заявіў РІА Новости намесніца старшыні Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і турызму Алена Паніна.

“Бясплатнага альбо льготнага нічога не бывае. Калі хтосьці плаціць менш, значыць хтосьці іншы за гэта плаціць”, – сказала Паніна.

Калі льготная цана кампенсуецца з расейскага бюджэту за кошт падаткаплацельшчыкаў, то гэта непрымальна, лічыць дэпутат.

Пытанне эканамічных сувязяў з Беларуссю не абмяжоўваецца адным падвышэннем або паніжэннем цаны на газ. “Не трэба зацыкляцца толькі на адной пазіцыі – цане на газ”, – сказала яна.

Паніна лічыць, што трэба шукаць “сістэму выгодных узаемных адносінаў”. Калі цана ніжэй, то яна павінна кампесавацца нечым іншым, ростам эканамічнага супрацоўніцтва ў іншых сферах, напрыклад, кантрактамі ў іншых галінах”, – сказала яна.

Па яе словах, у Расеі і Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для стварэння сумесных прадуктаў, якія будуць канкурэнтаздольнымі на сусветных рынках. “Я лічу, што трэба больш прагматызму ва ўзаемаадносінах”, – дадала яна.

У сваю чаргу намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па крэдытных арганізацыях і фінансавых рынках Анатоль Аксакаў адзначыў, што выбудаванне стратэгічных адносінаў з Беларуссю не павінна ісці на шкоду расейскай эканоміцы.

“Беларусь важны партнёр, і важна будаваць саюзніцкія адносіны, але яны не павінны ісці на шкоду эканоміцы”, – сказаў Аксакаў РІА Новости.

Нельга паўтараць памылкі савецкага перыяду, лічыць дэпутат. “Пасля развалу Савецкага Саюза і краінаў Варшаўскай дагавора, мы апынуліся яшчэ і вінаватыя нашым былым саюзнікам”, – растлумачыў ён.

Дэпутат лічыць абгрунтаванай пазіцыю Расеі ў перамовах з Беларуссю: “Калі будзе перададзеная газавая інфраструктура (у абмен на льготны газ), то калі сітуацыя ў Беларусі зменіцца, мы зможам там нармальна працаваць”.

Аксакаў адзначыў, што нягледзячы на дэкларацыю саюзніцкіх адносінаў, інтэграцыі няма. “Рэальна крокі не робяцца, нават валютнага саюза, адзінай валюты няма”, – сказаў ён.

“Мы не можам увесь час датаваць незразумелую пазіцыю нашых партнёраў”, – сказаў ён.

Яго падтрымаў сябра камітэта па бюджэту і налогах Павел Варонін.

“Лукашэнка гандлюе сяброўствам, ніякіх зрухаў не адбываецца, рэферэндум (аб аб`яднанні з Расеяй) не праводзіць. На гэтым этапе давер да яго страчаны”, – заявіў Варонін РІА Новости.

Па яго словах, Беларусь частку льготнага газу перапрадае па рынкавай цане. “Навошта нам гэта трэба?” – сказаў ён. У адсутнасці, напрыклад, адзінай мытні, забароненыя ў Расеі грузінскія і малдаўскія віны пастаўляліся праз Беларусь, адзначыў дэпутат.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: