Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вызваленыя моладзевые лідэры Алег Корбан і Зміцер Хведарук (Фота) 11:22, 26/12/2006
Учора з менскага спецпрымальніка-разьмеркавальніка па вуліцы Акрэсьціна былі вызваленыя моладзевыя лідэры Зьміцер Хведарук і Алег Корбан, якія былі пакараныя 15-ці суткавымі арыштамі за акцыю на Кастрычніцкай плошчы, прысьвечаную Дню правоў чалавека.
Моладзевых лідэраў сустракалі шматлікія сябры й паплечнікі. Трэба дадаць, што Зьмітра Хведарука супрацоўнікі праваахоўных ворганаў вызвалілі з самае раніцы й на машыне адвезьлі за мяжу горада, дзе маладога чалавека пакінулі на шашы ў напрамку Берасьця. Хлопец пасьля 15-ці суткавага арышту ў даволі халоднае надвор`е ішоў пешшу каля трох гадзінаў, пасьля чаго, дайшоўшы да месца, зь якога было магчыма патэлефанаваць, паведаміў сябрам месца свайго знаходжаньня.
Алега Корбана вызвалілі прыкладна а 14-ай гадзіне з самога спецпрымальніка-разьмеркавальніка.