|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Перамовы па газе скончыліся безвынікова 13:45, 26/12/2006
Паводле яго, прапановы “Газпрома” не сустрэлі разумення з боку беларускай дэлегацыі. “Усе тыя прапановы, якія былі зробленыя “Газпромам” і якія забяспечваюць вельмі камфортныя ўмовы для Беларусі па пераходзе на рынкавыя цэны, і прадугледжваюць амаль чатырохгадовы льготны перыяд, напрацягу якога мы былі гатовыя згадзіцца з цаной у 110 даляраў (за 1 тысячу кубаметраў газа – ІФ) пры ўмове стварэння сумеснага прадпрыемства з “Белтрансгазам”, і пры гэтым частку гэтай цаны атрымаць грашыма, а частку акцыямі “Белтрансгаза” – тым не менш, і гэтая прапанова не сустрэла разумення ў нашых беларускіх калегаў”, – сказаў С.Купрыянаў. Расейскі газавы канцэрн “Газпром” пайшоў насустрач Беларусі па ўсіх пытаннях паставак газу ў краіну ў 2007 годзе, заявіў кіраўнік “Газпрома” Аляксей Мілер у аўторак у Маскве на сустрэчы з першым намеснікам прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. А.Мілер паведаміў, што па пытанні паставак газу ў Беларусь у 2007 годзе гэтай краіне зробленыя вельмі выгодныя прапановы. “Больш ільготных і прэферэнцыяльных умоў на сённяшні дзень няма ні ў адной краіны былога СССР: Арменія сёння плаціць $110 (за тысячу кубаметраў – АГІ), Украіна плаціць за сярэднеазіяцкі газ $130, Малдова сёння плаціць $160 (грашыма). Акрамя ўсяго іншага, сёння за пастаўкі расейскага газу на тэрыторыі Беларусі не спаганяецца экспартная пошліна. Калі б яшчэ спаганялі экспартныя пошліны, то цана газу для беларускіх спажыўцоў на мяжы Расеі і Беларусі складала $260”, – сказаў кіраўнік “Газпрома”. “Але, улічваючы нашыя партнёрскія ўзаемаадносіны, у газавай сферы мы палічылі магчымым забяспечыць Беларусі самы прэферэнцыяльны рэжым, згадзіліся з ацэнкай “Белтрансгаза” ($5 млрд), хоць насамрэч, па ацэнцы, якая была прадстаўленая па тых сцэнарных умовах, якія дзейнічаюць у цяперашні час, гэтая цана максімальна з`яўляецца 3,3 млрд даляраў”, – паведаміў Міллер. Ён адзначыў: “Час ляціць хутка і, мы лічым, што ў дачыненні той сітуацыі, якая на сённяшні дзень у нас з вамі склалася (канец года, у нас не падпісаны кантракт) уся адказнасць ляжыць зараз на беларускім баку, бо “Газпром”, Расейская Федэрацыя пайшлі па ўсім пытанням насустрач”. Як паведамлялася, “Газпром” прапанаваў беларускаму боку са студзеня частку паставак аплачваць грашыма з разліку $80 за тысячу кубаметраў, а астатнюю частку цаны за пастаўкі газу пакрыць 50-працэнтным пакетам акцый “Белтрансгаза”. У панядзелак “Газпром” паведаміў, што беларускі бок працягвае настойваць на пастаўках расейскага газу ў Беларусь па цане на газ для Смаленскай вобласці РФ: 1043 рублёў ($39,58) за тысячу кубаметраў, а для прамысловасці – у 1427 рублёў ($54,15) за тысячу кубаметраў. Дзеючы кантракт на пастаўку расейскага газу ў Беларусь мінае праз 5 дзён.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|