Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праваабаронцу Валерыя Шчукіна зноў судзяць 10:42, 26/12/2006
Адміністрацыйная справа, узбуджаная ў дачыненні вядомага праваабаронцы Валерыя Шчукіна, сёння будзе разглядацца ў Кастрычніцкім суддзе Віцебска. Праваабаронцу абвінавацілі ў парушэнні арт. 156 КаАП – “дробнае хуліганства”. 23 снежня ён паспрабаваў правесці на паседжанні Віцебскай абласной выбарчай камісіі, якая разглядала скаргі незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, саміх кандыдатаў у дэпутаты, кіраўнікоў ініцыятыўных груп і праваабаронцаў.
Па словах Шчукіна, віцебскія службоўцы спрабавалі правесці паседжанне камісіі ў зачыненым фармаце, а гэта з`яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства.
24 снежня Валерый Шчукін быў затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар г. Віцебска. Яго вызвалілі на наступны дзень – 25 снежня, пасля таго як праваабаронца заявіў на судзе хадайніцтва аб падаванні адваката. Судовае паседжанне па справе Шчукіна працягнецца сёння, а 12 гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска.