Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Большасць еўрапейцаў падтрымлівае ідэю пашырэння Еўразвяза 10:21, 27/12/2006
46% еўрапейцаў падтрымлівае ідэю далейшага пашырэння Звяза. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання грамадскага меркавання еўрапейцаў, апублікаваныя 18 снежня Еўрабарометрам (Сацыялагічнай службай ЕЗ).
42% грамадзянаў ЕЗ ставяцца да гэтай ідэі адмоўна. Сяброўства сваёй краіны ў ЕЗ падтрымліваюць 53% еўрапейцаў; 54% рэспандэнтаў лічаць, што ЕЗ прыносіць істотныя выгоды (без змен), 46% еўрапейцаў маюць пазітыўнае меркаванне аб Еўрапейскім Звязе (на 4% менш за вясну 2006 года). 48% грамадзянаў ЕЗ давяраюць Еўрапейскай Камісіі, 52% – Еўрапейскаму Парламенту.
75% еўрапейцаў падтрымліваюць ідэю агульнай еўрапейскай палітыкі ў сферы бяспекі і абароны, 68% пазітыўна ставяцца да ідэі агульнай знешняй палітыкі ЕЗ.
33% еўрапейцаў лічаць, што ЕЗ рухаецца ў правільным накірунку; толькі 28% мяркуюць, што ў правільным накірунку рухаецца іх родная дзяржава. 33% грамадзянаў ЕЗ лічаць, што ЕЗ рухаецца ў памылковым накірунку; 48% прытрымваюцца падобнага меркавання адносна развіцця іх роднай краіны.
Большасць еўрапейцаў (64%) мяркуюць, што свабодная канкурэнцыя з`яўляецца аптымальным шляхам да эканамічнага дабрабыту; 62% думаюць, што дзяржава празмеру ўмешваецца ў іх жыццё.
Сярод асноўных каштоўнасцяў ЕЗ еўрапейцы называюць правы чалавека (38%), дэмакратыю (38%) і мір (36%).
У рамках даследавання, зробленага Еўрабарометрам, было апытана 29 152 рэспандэнта. Даследаванне праходзіла з 6 верасня па 10 кастрычніка 2006 года.