Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўракамісія не чакае скарачэння паставак газу праз Беларусь 15:18, 27/12/2006
Еўрапейская Камісія не чакае скарачэння паставак газу з Расеі праз Беларусь у краіны ЕЗ, але нават калі такое здарыцца, не драматызуе магчымых наступстваў. Аб гэтым паведаміў “Інтэрфаксу” прадстаўнік Еўракамісіі Амадэу Алфатаж Тардзіу.
“У цяперашні момант мы не зыходзім з гіпотэзы “газавай вайны” паміж Беларуссю і Расеяй і, адпаведна, скарачэння паставак газу ў ЕЗ на гэтым накірунку”, – сказаў ён, адзначыўшы, аднак, што Еўракамісія праз сваё прадстаўніцтва ў Маскве “уважліва сочыць” за развіццём сітуацыі.
“Пакуль у нас няма ніякіх падстаў для непакою, тым больш што Еўропе ўжо прыходзілася праходзіць праз крызісы і яна выпрацавала абаронныя механізмы”, – сказаў А.Алфатаж Тардзіу.