Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі будзе фінансавы крызіс?
09:39, 27/12/2006

Напярэдадні навагодніх святаў беларускія банкі адчуваюць востры дэфіцыт нацыянальнай валюты, які можа выліцца як у не выплачаныя “да стала” зарплаты і прэміі, так і ў сур`ёзны фінансавы крызіс.

Адну з асноўных ролей у дэфіцыце нацыянальнай валюты па меркаванні банкіраў, адыграла разбалансаванасць паміж ростам ВУП і заработнай платы. Так калі рэальныя прыбыткі насельніцтва ў краіне за 2006 год выраслі на 17,3%, то ВУП – усяго на 9,7%. Нацбанк, каб не справакаваць абвал рубля, змушаны друкаваць грошай столькі, колькі выраблена ў краіне тавараў і паслуг. Цягам некалькіх месяцаў дэфіцыт наяўнасці адкладаўся на ўкладаннях насельніцтва, а да святаў, калі людзі пачалі спусташаць свае рахункі, нечакана даў аб сабе ведаць, паведамляе газета “Ежедневник”.

Разам з тым недахоп беларускіх купюр банкаўскія працаўнікі тлумачаць кліентам неабходнасцю рэзерваваць грошы па заяўках прадпрыемстваў, а таксама попытам на замежную валюту, які ўзрос. Прасцей кажучы, прадпрыемствы краіны патрабуюць ад банкаў наяўныя грошы, а ўладальнікі пластыкавых карт апустошваюць банкаматы і канвертуюць рублі ў даляры або еўра. Тэарэтычна за кошт валютна-абменных аперацый банкіры маглі б кампенсаваць недахоп наяўных сродкаў. Аднак пераднавагодні валютны ажыятаж змушае фінансавыя інстытуты браняваць беларускую наяўнасць яшчэ і для куплі даляраў і еўра, якія зараз карыстаюцца выключным попытам. Адмыслоўцы лічаць, што нечаканае напластаванне фінансавых інтарэсаў можа справакаваць крызіс. Не выключна, што пасля Новага года рубель сур`ёзна зваліцца ў цане па дачыненні да даляра і еўра, што пагоршыць і без таго хісткае становішча беларускай эканомікі. Па меркаванні фінансістаў, сур`ёзны ўплыў на ўстойлівасць рубля можа аказаць і магчымае падвышэнне цэнаў на расейскі газ, электраэнергію і нафту.

Праўда, некаторыя банкіры працягваюць захоўваць аптымізм і прытрымліваюцца меркавання, што чэргі ў пунктах абмену валют – суцэльна звыклая з’ява. Апошнія пяць год напярэдадні Новага года беларусы актыўна мяняюць беларускія рублі на даляры і еўра і наадварот. Праўда, сёлета валютна-абменныя аперацыі набылі нябачаны дагэтуль размах. Калі раней беларусы аперавалі пры абмене трохзнакавымі лічбамі, то апошні месяц 2006 года дадаў да статыстыкі чацвёрты знак. Спіс валют, якія больш за ўсё пакупаюцца ў Беларусі, узначальвае еўра, за якім ідзе даляр. Дарэчы, адносіны да “амерыканскага рублю” у Беларусі перад Новым годам некалькі змянілася. І сёння з далярамі паўстала напружанка. Каб хоць неяк выправіць грашовы дысбаланс, банкі пайшлі на штучнае павелічэнне кошту даляра. Але банкіры пераконваюць, што рэзкага скоку курсу не будзе. Прынамсі, пакуль.

Валютны ажыятаж справакавалі і гутаркі аб цэнавых катастрофах, якія чакаюць нашую краіну ў наступным 2007 годзе. Як вынік – узрасла і колькасць кліентаў банкаў, якія жадаюць зачыніць свае рублёвыя рахункі. Праблемы з беларускай наяўнасцю сталі назірацца нават у “Беларусбанка”. Кліентам, якія заказваюць да выдачы больш 15 мільёнаў рублёў, банкіры прапаноўваюць перачакаць навагоднія святы.

Вызначыць, ці наступіць у Беларусі фінансавы крызіс, эксперты пакуль не бяруцца. Для правядзення больш дакладнага аналізу прапаноўваецца перажыць святочны перыяд. Не выключна, што з апошнім ударам курантаў у пераднавагоднюю ноч грашовы ажыятаж пачне спадаць. У адваротным выпадку Нацбанку прыйдзецца пайсці на кардынальныя крокі для папаўнення дэфіцыту нацыянальнай валюты. Самы прастой спосаб з уключэннем друкаванага станка можа павярнуцца праблемамі для ўсёй беларускай эканомікі, падагульняе “Ежедневник”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: