Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Літвы ёсць запасны варыянт на выпадак адключэння газу Беларусі
11:34, 27/12/2006

Кіраўнікі парламента і ўрада Літвы спадзяюцца, што магчымае спыненне паставак газу з Расеі ў Беларусь не прычыніць праблем спажыўцам гэтага паліва ў Літве. “Думаю, што гэта на Літву не паўплывае, бо на такі выпадак у нас маецца запасны варыянт забеспячэння газам”, – сказаў старшыня сойма Віктарас Мунцянас (Viktoras Muntianas) у сераду ў інтэрв’ю прыватнаму радыё Ziniu radijas (“Радыё навін”).

Такім запасным варыянтам, па словах кіраўніка парламента, былі б пастаўкі газу праз Латвію. “Там ёсць сховішча газу, ад гэтага тэрмінала мы маем газаправод, і ёсць улік колькасці газу, які пастаўляецца, на мяжы”, – сказаў В. Мунцянас.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Літвы Гедымінас Кіркілас (Gediminas Kirkilas), каментуючы напярэдадні ўвечар журналістам магчымасць спынення паставак газу з РФ у Беларусь, адзначыў, што “на такі выпадак Літва падрыхтаваная – у нас ёсць запас газу”, – перадае “Інтэрфакс”.

Г.Кіркілас не ўдакладніў аб’ёмы запасаў, спасылаючыся на канфідэнцыяльнасць інфармацыі. “Але магу сказаць, што ён дастатковы для таго, каб на час магчымага крызісу запатрабаванні былі пакрытыя”, – сказаў кіраўнік урада.

Акрамя таго, па словах Г.Кіркіласа, кіраўнікі літоўскай кампаніі па імпарце і транспартоўцы газу Lietuvos dujos запэўнілі яго, што пакуль яны не назіраюць якіх-небудзь прыкмет магчымага прыпынення паставак газу праз Беларусь у Літву.

“Урад не мае звесткаў аб тым, што з 1 студзеня могуць быць спыненыя пастаўкі газу. Мы назіраем за сітуацыяй, кансультуемся з газавікамі, такіх дадзеных у нас няма”, – паведаміў прэм`ер BNS.

Ён дадаў, што калі ўсе ж пастаўкі газу спыняцца, то Літва будзе разлічваць на газасховішчы ў Латвіі і шукаць іншыя выхады.

У Літве на інфармацыю аб магчымым спыненні паставак газу ў Беларусь рэагуюць даволі востра, бо ў лютым 2004 года з-за спынення паставак газу ў Беларусь і ў Літве склалася напружанае становішча – газ пастаўляўся толькі праз Латвію, і запатрабаванні Літвы ў газе задавальняліся толькі прыкладна на 30%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: