Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партрэты Мілінкевіча з’явіліся ў парламенце Баўгарыі 10:39, 27/12/2006
Плякат з выяваю лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча стаўся прычынаю спрэчак у баўгарскім парлямэнце. Скандал выклікала забарона разьвешваньня плякатаў у будынку Нацыянальнага сходу Баўгарыі. Плякат паўстаў у сувязі з прызнаньнем Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды Эўрапейскага парлямэнту.
Дэпутаты апазыцыйных партыяў Баўгарыі выступілі зь ініцыятывай разьвешваньня плякатаў у будынку парлямэнту. Аднак сьпікер Нацыянальнага сходу Георгій Пэрінскі адмовіўся ад прапановы, заявіўшы, што ў парлямэнце ніколі не было такой практыкі. Апазыцыйныя палітыкі моцна скрытыкавалі рашэньне сьпікера, які зьяўляецца чальцом сацыялістычнай партыі. Яны заявілі, што для краіны, якая празь некалькі дзён стане сябрам Эўразьвязу, такое рашэньне зьяўляецца абразаю. У знак пратэсту палітыкі разьвесілі партрэты Аляксандра Мілінкевіча на калідоры каля сваіх партыйных кабінэтаў, паведаміла “Польскае радыё”.