Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча адолее магчымы недахоп газу
11:49, 27/12/2006

У выпадку перабояў з падачай расейскага газу праз Беларусь з пачатку студзеня 2007 года Польшча спадзяецца на назапашаныя запасы гэтага паліва. Як паведамляе “Інтэрфакс”, польскі газавы манапаліст кампанія PGNiG запэўнівае, што краіна гатовая адолець недахоп газу, да чаго можа прывесці расейска-беларускае супрацьстаянне з-за цэны на газ, спадзяючыся на пастаўкі праз Украіну, мясцовую сыравіну і назапашаныя рэзервы.

“Для атрымальнікаў расейскага газу ў Польшчы вельмі важна, што значная частка імпарту патсупае праз Украіну, – сказаў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Томаш Філ газеце “Рэч Паспаліта”. – Гаворка ідзе аб 2,8 млрд кубаметраў з 6,8 млрд кубаметраў, якія мы купляем у Расеі. Да гэтага трэба дадаць, што траціна попыту пакрываецца за кошт здабычы ў самой Польшчы”.

Па ягоных словах, Польшча таксама будзе спадзявацца на свае запасы, калі газ не будзе паступаць у выпадку перакрыцця яго патока з Расеі праз Беларусь. “Польскія сховішчы поўныя газу, там знаходзіцца каля мільярда кубаметраў”, – сказаў Т.Філ.

У сваім каментары “Рэч Паспаліта” дадае: “Афіцыйныя асобы (у “Газпроме”) упэўніваюць, што газ будзе паступаць у Польшчу і іншыя еўрапейскія краіны, нягледзячы на правал перамоваў (з Беларуссю), і што недахоп будзе пакрывацца за кошт запасаў у Нямеччыне і Аўстрыі. Аднак гэтыя запэўненні не пераконваюць экспертаў”.

Па неафіцыйных дадзеных, назапашаныя ў самой Польшчы запасы забяспечаць попыт на працягу 45 дзён, аднак прамысловыя спажыўцы газу могуць сутыкнуцца са скарачэннем паставак.

“PGNiG валодае буйнымі запасамі газу, больш за 1,6 млрд кубаметраў, што перавышае месячнае спажыванне гэтай сыравіны ў Польшчы, – піша ў распаўсюджанай у сераду справаздачы аналітык Людамір Залеўскі з DM PKO BP. – Але калі расейскія пастаўкі будуць прыпыненыя, то напэўна забеспячэнне буйных хімічных прадпрыемстваў будзе абмежавана”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: