Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чалавек, які стаў сімвалам
13:05, 27/12/2006

Яшчэ год таму мала хто ведаў пра палітыка Аляксандра Мілінкевіча, а сёння ён сімвалізуе імкненне да дэмакратыі і еўрапейскай будучыні сотняў тысяч грамадзянаў Беларусі, лічыць газета “Беларусы і рынак”.

А. Мілінкевіч здолеў “раскруціцца” у неспрыяльных умовах інфармацыйнай блакады і палітычнага ціску. Яго выбаршчыкі, нягледзячы на запалохванне смяротнай карай, выйшлі на плошчу абараняць свой выбар.

Па меркаванні выдання, феномен А. Мілінкевіча ў тым, што гэты палітык выглядаў увасабленнем тых якасцяў, па якіх ужо знудзіўся беларускі выбаршчык і якія зусім не ўласцівыя цяперашняму беларускаму кіраўніцтву: правільнае маўленне, свабоднае валоданне беларускай мовай і веданне некалькіх замежных, мяккасць і талерантнасць, шляхецкае паходжанне і шляхетныя паводзіны, навуковыя дасягненні. Па-еўрапейску арыентаваны выбаршчык убачыў у ім палітыка, які можа ўвайсці на роўных у клуб прэзідэнтаў еўрапейскіх краінаў і годна прадставіць у ім краіну, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

За час прэзідэнцкай кампаніі А. Мілінкевіч на сваім старым “Мэрсэдэсе” праехаў па Беларусі больш за 120 тыс. км, пабываў у 60 гарадах, асабіста сустрэўся з 40 тыс. выбаршчыкаў. Людзі, якім не хапала месца ў прадстаўленых уладамі маленькіх памяшканнях, гадзінамі стаялі на вуліцы, каб толькі пачуць і ўбачыць яго, сказаць некалькі слоў, задаць сваё пытанне.

Грамадзянскі ўздым, сімвалам якога стаў А. Мілінкевіч, ахапіў усю краіну. Ён паказаў: Беларусь сёння не тая, што ў сярэдзіне 90-х. У электараце адбыліся тэктанічныя змены: пенсіянерамі сталі “шасцідзесятнікі” – “дзеці ”адлігі”, у жыццё ўступіла шматлікае маладое пакаленне, якое бачыць сваю будучыню ў дэмакратычнай Беларусі.


камэнтароў: 118

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: