|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Крыстафер Сміт: «Беларускі народ павінен ведаць, што мы турбуемся аб ім і гатовыя дапамагаць» 13:13, 27/12/2006 Кангрэсмен-рэспубліканец з штата Нью-Джэрсі Крыстафер Сміт – аўтар закона аб абароне ахвяраў трафікінга. Упершыню прыняты ў 2000 годзе, гэты закон накіраваны супраць эксплуатацыі і гандлю людзьмі. Ён прадугледжвае як пакаранне за трафікінг, так і меры па абароне ахвяраў гэтага злачынства. “Як мінімум 104 краіны рушылі ўслед за намі і падпісалі такі ж закон”, – адзначае кагрэсмен. Сёлета Кангрэс ЗША узмацніў і пашырыў закон ад 2000 года. Дзяржавы, якія не прытрымліваюцца яго палажэнняў, кажа кангрэсмен Сміт, будуць пазбаўленыя амерыканскай дапамогі: “Мы павінны замацаваць гэты закон санкцыямі: калі тая альбо іншая краіна не выконвае мінімальныя стандарты, прадпісаныя законам, мы адмовім ёй у эканамічнай дапамозе і садзейнічанні ў пытаннях бяспекі”. Эканамічныя санкцыі не ўключаюць гуманітарную дапамогу ЗША. Сміт лічыць, што санкцыі – і нават іх пагроза – з`яўляюцца эфектыўнымі. Пацверджанне гэтаму – Сербія, якая прыняла неабходныя меры, даведаўшыся, што можа страціць амерыканскую дапамогу. Паводле дадзеных дзярждэпартамента ЗША, па ўсім свеце ад аднаго да двух мільёнаў чалавек штогод становяцца ахвярамі трафікінга. Больш за тры тысячы чалавек, якія займаюцца эксплуатацыяй і гандлем людзьмі, былі пасаджаныя ў турмы. Гэтая лічба вышэй за леташнюю. У той жа час у снежні Кангрэс пашырыў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” ад 2004 года, які падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у Беларусі і забараняе амерыканскім федэральным арганізацыям аказваць ураду Лукашэнкі фінансавую дапамогу. Аўтарам біля таксама быў кангрэсмен Сміт. “Мы салідарныя з тымі, каго прыгнятаюць, а не з прыгнятальнікамі, – гаворыць ён. – Беларускі народ павінен ведаць, што мы турбуемся аб ім і гатовыя дапамагаць чым можам. Мы жадаем, каб у іх была дэмакратыя, каб яны маглі выбіраць свой урад і жыць свабодна”. Заходнія аглядальнікі высветлілі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў сакавіку 2006 года былі сфальсіфікаваныя. АБСЕ абвясціла, што яны не адказвалі яе крытэрам дэмакратычных выбараў. Тым не менш назіральнікі з СНД прызналі выбары адкрытымі і празрыстымі. Беларускі ўрад забараніў сходы апазіцыянераў, адмяніў месцы для свабодных выступаў, арыштоўваў і збіваў лідэраў апазіцыі. “Мы ўсе ведаем, што Лукашэнка застаецца апошнім дыктатарам у Еўропе, хоць нас і турбуе, што хтосьці можа хаўруснічаць з ім, – гаворыць кангрэсмен Сміт. – Але мы ведаем, што ад яго дыктатуры пакутуе народ”. ЗША і Еўрапейскі Звяз увялі санкцыі супраць беларускага ўрада. Але Сміт лічыць, што ў Менску не зменяць сваёй дыктатарскай палітыкі датуль, пакуль Крэмль іх падтрымліваць: “Шчыра кажучы, я жадаў бы, каб Расея зрабіла больш: сяброўства з беларускім урадам мяшае Расеі і расейскаму прэзідэнту Пуціну”. Кангрэсмен-рэспубліканец з Нью-Джэрсі Крыстафер Сміт гаворыць, што ЗША працягнуць лідыраваць у барацьбе супраць парушэнняў правоў чалавека.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|