Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сенатар-дэмакрат Байдэн збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША 11:17, 27/12/2006
Амерыканскі сенатар-дэмакрат Джозэф Байдэн абвясціў аб сваім намеры высунуць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ЗША, перадае “Інтэрфакс”. Нагадаем, што сенатар Байдэн адным з першых падтрымаў прыняцце “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” пасля яго з’яўлення ў Кангрэсе ЗША некалькі год таму.
У студзені 64-гадовы Джозэф Байдэн узначаліць сенацкі камітэт па замежных справах. Нядаўна сенатар Байдэн са сваім калегам ад рэспубліканскай партыі Сіндзі Грэмам выступіў з заявай, што Расея “усё больш і больш ператвараецца ў краіну алігархаў”. Байдэн таксама сказаў, што неабходна зразумець, ці гарантуе Пуцін працяглы ўдзел Расеі ў саміце G8. Адказваючы на пытанне аб смерці былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі, Байдэн сказаў, што не ведае, ці мае дачыненне да гэтай гісторыі прэзідэнт Расеі, аднак сказаў, што “адносіны ЗША і Расеі павінны стаць больш празрыстымі”.
Байдэн з`яўляецца доўгажыхаром Сената. Ён вельмі часта выступае ў якасці каментатара на ТВ, на радыё, у газетах і інш. Шматлікія даследнікі і журналісты сцвярджаюць, што Байдэн валодае своеасаблівым інстынктам улоўлівання настрояў “сярэдняга класа”. У апошнія гады ён выявіў сябе як актыўны апанент Джорджа Буша: Байдэн уваходзіць у склад сенацкага Камітэта па знешніх сувязях і нязменна атакуе знешнюю палітыку ЗША.
Зараз патэнцыйнымі фаварытамі сярод дэмакратаў у гонцы за прэзідэнцкі пост лічацца сенатары Хілары Клінтан і Барак Абама.