Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«The Times»: Лукашэнка губляе ўладу
13:41, 27/12/2006

Постасавецкія дыктатары – від, які вымірае. Толькі ў цяперашнім месяцы ва ўзросце 66 гадоў на той свет адправіўся прэзідэнт Туркменіі Ніязаў, Туркменбашы, які назваў адзін дзень тыдня сваім імем, а іншы – імем сваёй маці. Зараз складаецца ўражанне, што рычагі ўлады з сваіх рук выпускае яшчэ адзін постсавецкі дыктатар – Аляксандр Лукашэнка, піша брытанская газета «The Times».

Лукашэнка – ізгой еўрапейскай палітыкі. Сярод заходніх лідэраў сталі гульнёй як мага мацнейшыя абразы ў ягоны адрас. Нядаўна прэзідэнт Фінляндыі назваў Беларусь “шрамам на твары Еўропы”. Каб не даць апярэдзіць сябе, у гульню ўступіў прэзідэнт Буш, асудзіўшы “тыранічны рэжым” Лукашэнкі.

Беларусь і сапраўды з’яўляецца анамаліяй у сучаснай Еўропе. Ростам 6 футаў 2 цалі, Лукашэнка, вусаты былы калгаснік, быў адзіным дэпутатам у Беларусі, які прагаласаваў супраць роспуску Савецкага Саюза ў 1991 годзе. Пасля прыходу да ўлады ў 1996 годзе ён зрабіў усё што мог, каб замарозіць сваю краіну як апошнюю апору СССР.

У той час як усе краіны вакол яго праводзілі постсавецкія ліберальныя рэформы, Лукашэнка ўпарта ім супрацівіўся і публічна назваў МВФ “зборышчам жулікаў”. Каля 80% эканомікі застаецца пад кантролем дзяржавы, і значная яе частка кантралюецца яго ўласнай прэзідэнцкай адміністрацыяй. КДБ захоўвае ў Беларусі жорсткую хватку, і турмы папаўняюцца былымі палітычнымі апанентамі Лукашэнкі.

Зараз яго савецкая дзяржава ў мініяцюры можа апынуцца ў бядзе, і зусім не праз тое, што клетку раскалыхваюць ЕЗ або ЗША, а праз нашмат больш сур`ёзную пагрозу – пуцінскую Расею. Беларусь выжывала і нават квітнела на працягу апошніх некалькіх гадоў, таму што Расея прадавала ёй танную нафту і газ прыкладна за чвэрць рынкавай цаны. Яна рабіла гэта ў надзеі на тое, што ў адзін выдатны дзень Беларусь і Расея аб`яднаюцца і стануць Больш Вялікай Расеяй.

Аднак Лукашэнка не выказвае жадання адмовіцца ад улады і быць праглынутым Больш Вялікай Расеяй. І ён з радасцю прымаў субсідуемыя расейскія нафту і газі прадаваў іх іншым краінам з вялікім прыбыткам.

Аднак Расея губляе цярпенне. Зараз Крэмль гаворыць, што з 1 студзеня павялічыць у чатыры разы цану на газ для Беларусі, калі Беларусь не прадасць свой газавы трубаправод “Газпрому”, які прыналежыць Крамлю. Гэта дасць “Газпрому” кантроль над уласным экспартам газу, які ідзе праз Беларусь у Еўропу, а таксама пакладзе канец продажу Беларуссю субсідаванага расейскага газу іншым краінам.

Гэты крок адключыць “штучнае дыханне” шчодрай беларускай сацыяльнай сістэме і тым самым – папулярнасці Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: