Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь згодная прадаць Расеі «Белтрансгаз» за 5 мільярдаў даляраў? 16:28, 27/12/2006
Кошт ААТ “Белтрансгаз” у памеры $5 млрд. з’яўляецца канчатковым. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Менску. Ён адзначыў, што паводле ацэнкі, зробленай галандскім банкам ABN Amro, кошт актываў “Белтрансгаза” складае $5,3 млрд. У той жа час беларускі бок зрабіў адпаведную саступку і згадзіўся на кошт у $5 млрд. Гэтая пазіцыя прынятая і расейскім бокам.
Аляксандр Азярэц нагадаў таксама, што ABN Amro падрыхтаваў некалькі сцэнараў ацэнкі “Белтрансгаза”. Ён падкрэсліў, што канчатковая ацэнка зробленая па-за залежнасцю ад сцэнараў, першапачаткова прапанаваных беларускім і расейскім бакамі, перадае БелТА.
На прэс-канферэнцыі было таксама адзначана, што рознагалоссі ў цане “Белтрансгаза” былі асноўнай перашкодай для стварэння сумеснага газатранспартнага прадпрыемства. Зараз яны знятыя.