Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кандыдату ў дэпутаты не зацьвердзілі тэксту ўлёткі 15:26, 28/12/2006
Дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарамбюк балятуецца цяпер у Гарадзенскі абласны савет. Ён зьяўляецца ўдзельнікам грамадзкага руху “За свабоду”. Сёньня яму ў Мастоўскай акруговай камісіі №42 адмовіліся зацьвердзіць тэкст выбарчай улёткі.
Алесь Зарамбюк зазначыў у інтэрв’ю “Радыё Свабода”, што ва ўлётцы няма ніякіх супрацьзаконных заклікаў. Ён адно паведаміў у ёй, што яго выключылі з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, – як ён лічыць, каб адпомсьціць за ягоную грамадскую актыўнасьць.
У тэксьце таксама паведамляецца, што на пачатку 2006 году яго аштрафаваў мастоўскі суд за каляндары з партрэтам кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Алесь Зарамбюк выказаў ва ўлётцы стаўленьне да гэтага: пратакол, паводле яго, быў сфальсыфікаваны, і яго пакаралі незаконна. Гэтыя моманты выклікалі нязгоду акруговай камісіі.