Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сталічных друкарнях кіруе КДБ? 10:15, 28/12/2006
Пасля тыднёвых перамоваў і ўзгадненняў з двума дзесяткамі друкарняў старшыня выканкама Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер заявіў, што “у сталіцы легальна няма магчымасці надрукаваць інфармацыйныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты ад АГП”. Адмовіліся дапамагчы нават тыя, хто працаваў з дэмакратычнымі кандыдатамі ў перыяд парламенцкай кампаніі 2004 года.
Кіраўнікі шматлікіх друкарняў не ўтойваюць, што атрымалі адпаведныя ўказанні ад працаўнікоў спецслужбаў, на падставе чаго лідэр партыі Анатоль Лябедзька зрабіў выснову, што “да 14 студзеня 2007 года ў сталічных друкарнях уведзена часовае аператыўнае кіраванне КДБ”.
“Гэта яшчэ адно пацверджанне публічнай заявы Сухарэнкі, што ягоная структура актыўна прымала ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі”, – адзначыў кіраўнік АГП у інтэрв’ю сваёй прэс-службе.