Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ангела Меркель прызнаная самым папулярным палітыкам Еўразвяза 2006 года 14:04, 28/12/2006
Самым папулярным палітыкам Еўразвяза 2006 года стала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Аб гэтым сведчыць апублікаванае ў чацвер апытанне грамадскай думкі, праведзенае ў буйнейшых краінах ЕЗ.
Меркель заняла першую пазіцыю па папулярнасці ў Францыі, Вялікабрытаніі і Іспаніі. У Італіі яна саступіла першынство Папе Рымскаму Бенедыкту XVІ.
Сёлета Меркель прыняла кіраўніцтва Еўрапейскім Звязам. 20 снежня ў Хельсінкі падчас сустрэчы прэм`ер-міністра Фінляндыі Маці Ванханена з Ангелай Меркель ёй былі афіцыйна перададзеныя паўнамоцтвы па старшынстве ў ЕЗ.
У перыяд свайго знаходжання на пасадзе старшыні ЕЗ Нямеччына мае намер пакончыць з еўрапейскім канстытуцыйным крызісам. Меркель у гутарцы са сваім фінскім калегам заявіла, што праца над праектам канстытуцыі Еўразвяза будзе цэнтральнай тэмай на працягу наступных шасці месяцаў нямецкага старшынства. Па словах нямецкага канцлера, прыхільнікі далейшага пашырэння ЕЗ таксама павінны будуць прызнаць, што канстытуцыйная дамова мае вырашальнае значэнне.
Са старшынствам ФРГ звязваюць вялікія чаканні. Прэм’ер-міністр Люксембурга Жан-Клод Юнкер назваў федэральнага канцлера Ангелу Меркель “прадвесніцай Еўропы”. Новы дзяржаўны сакратар ААН Пан Гі Мун бачыць для сябе ў “падвойнай ролі” Нямеччыны “вялікую крыніцу дапамогі”. А старшыня Камісіі ЕЗ Жазэ Мануэл Барозу верыць “у здольнасць Нямеччыны весці Еўропу”.