Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хадаркоўскі і Лебедзеў сустрэнуць Новы год у чыцінскім СІЗА 17:50, 28/12/2006
Экс-кіраўнік НК ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі і былы кіраўнік МФА МЕНАТЕП Платон Лебедзеў, магчыма, сустрэнуць Новы год у чыцінскім СІЗА, паведаміў у чацвер "Інтэрфаксу" адвакат Хадаркоўскага Юрый Шмідт.
Шмідт выказаў меркаванне, што ў самы блізкі час пракуратура не прад`явіць абвінавачванняў Хадаркоўскаму. "Да новага года, хутчэй за ўсё, абвінавачванне прад`яўлена не будзе", – сказаў Шмідт. Па інфармацыі РІА "Новости", Хадаркоўскі быў дапытаны ў сераду, у якасці падазраванага па новай крымінальнай справе аб прысваенні і растраце грашовых сродкаў (арт.160 КК РФ) і (арт.174 КК РФ), але адмовіўся даваць сведчанні.
Як растлумачыў адвакат, "ён адмовіўся, таму што навучаны горкім вопытам. На мінулым працэсе ён стараўся, даваў доказы і тлумачыў, даказваў на пальцах, што двойчы два – гэта чатыры, а не колькі заўгодна". Сам Шмідт адзначыў, што адвакатам незразумела, у чым падазраюць Хадаркоўскага. "У пратаколе, у якім напісана: "вы падазраецеся ў тым-та і тым-та", яны (следчыя) маглі напісаць некалькі радкоў, а ў рэчаіснасці, калі будуць прад`яўляць абвінавачванне, яно вырасце шматкроць. Бог яго ведае...", – сказаў адвакат.
Па ягоных словах, Хадаркоўскі заявіў адвод усёй следчай групе Шмідт таксама адзначыў, што ў пятніцу група адвакатаў мае намер яшчэ раз сустрэцца з падабаронным, а 30 снежня адвакаты збіраюцца выляцець у Маскву.
Пры гэтым Шмідт дадаў, што "Міхась Хадаркоўскі знаходзіцца ў трохмясцовай камеры, яго суседзямі з`яўляюцца звычайныя людзі, але Міхаіл Барысавіч не любіць на гэтую тэму распаўсюджвацца". Як сказаў дзяжурны афіцэр УФСІН па Чыцінскай вобласці, "умовы ў камерах СІЗА, дзе знаходзяцца падследныя, прымальныя, а харчаванне лепш, чым у войску".
Нагадаем, што Хадаркоўскі 20 снежня быў этапаваны ў Чыту з калоніі Краснакаменска Чыцінскай вобласці, дзе адбывае васьмігадовы тэрмін пакарання. У гэты ж час у Чыту быў этапаваны Лебедзеў з калоніі пасёлка Харп Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі. 27 снежня да іх дапусцілі адвакатаў, якія ў складзе 7 чалавек выляцелі з Масквы і Пецярбурга ў мінулы панядзелак.