Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейская нафта перацячэ з Беларусі ва Украіну 10:48, 28/12/2006
На фоне праблем з транзітам праз Беларусь газа і пастаўкамі нафты Расея знайшла яшчэ адзін калідор для экспарту нафты. Учора старшыня праўлення “Укртранснафты” Ігар Кірушын паведаміў, што “Укртранснафта”, “Транснафта” і ТНК-ВР падпісалі дадатак да пагаднення 2004 года аб супрацоўніцтве і каардынацыі дзеянняў пры транспартоўцы нафты па тэрыторыі двух краін. У выніку, па словах спадара Кірушына, прапампоўка расейскай нафты па трубаправодзе Брады-Адэса ў накірунку порта “Паўднёвы” павялічыцца да 9 млн тон у год з цяперашніх 3,7 млн тон. Працягваюцца таксама перамовы аб павелічэнні прапампоўкі да 12 млн тон.
Каб зрабіць накірунак прывабным для нафтавікоў, “Транснафта” з 1 студзеня знізіць тарыф на прапампоўку на расейскім участку накірунку Саматлор-Брады на $3 за тону, а з 1 красавіка – яшчэ на $0,5. Украіна абавязалася зрабіць скідкі на партовыя паслугі і абслугоўванне наліўных танкераў. “Порт `Паўднёвы` заўсёды лічыўся адным з самых непрывабных накірункаў. Зараз сітуацыя зменіцца”, – лічыць шэф маскоўскага бюро Argus Аляксандр Яршоў.
Эксперт адзначае, што “Паўднёвы” можа стаць запасным накірункам, калі расейскія нафтавікі не будуць пастаўляць нафту ў Беларусь. Пры гэтым Яршоў адзначае, што ўвядзенне мытных пошлін на пастаўкі нафты ў Беларусь зробіць экспарт сыравіны па чыгунцы нерэнтабельным. Нагадаем, што ў кастрычніку “Транснафта” абвясціла аб скарачэнні на 30% паставак нафты ў Беларусь, па дадзеных ЦДУ ТЭК, у верасні аб’ём паставак складаў 1,7 млн тон, у кастрычніку і лістападзе – па 1,2 млн тон, паведамляе “КоммерсантЪ”.