Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Беларускі бок збіраецца канфліктаваць»
15:40, 28/12/2006

Гэтымі днямі “Газпром” упершыню афіцыйна дапусціў паўтор у дачыненні Беларусі леташняга ўкраінскага сцэнара адключэння газу. Манаполія папярэдзіла, што кантракт на пастаўку газу краіне мінае 31 снежня, а яе пазіцыю ў перамовах назвала безадказнай. Дагэтуль і кіраўніцтва “Газпрома”, і расейскія ўлады ўпэўнівалі, што бакі здолеюць дамовіцца. Аднак рыхтавацца да адключэння газу Беларусі манаполія пачала загадзя, запампаваўшы неабходныя аб`ёмы газу ў прыбалтыйскія і германскія сховішчы, паведамляе газета “КоммерсантЪ”. “Нямецкая хваля” папрасіла пракаментаваць сітуацыю кіраўніка навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука:

– Калі беларускі бок не падпіша дамову, прапанаваную Газпромам яшчэ ў красавіку месяцы, вядома ж, адключэнне газу адбудзецца. Адгэтуль і заява Газпрома і вышэйшых службовых асоб, і заявы МЗС адносна таго, што не будзе ніякіх выключэнняў з энергетычнай палітыкі. Насамрэч, беларускі бок і не збіраецца падпісваць яе да Новага года, таму што ім патрэбен вельмі вялікі скандал. Проста з перамовамі – гэта не скандал. Скандал з адключэннем газу – гэта сапраўды скандал, які беларускі бок спрабуе накіраваць у тым ліку і супраць Расеі, прадставіўшы яе як ненадзейнага партнёра Еўрапейскага Звяза. Я думаю, што пасля гэтага скандалу дамовы ўсёткі будуць падпісаныя ў першы тыдзень студзеня і тады гэта будзе, з аднаго боку, пачаткам новага этапу ўзаемаадносінаў паміж Расеяй і Беларуссю, з іншага боку, гэта будзе тым фактарам, які беларускія ўлады будуць выкарыстоўваць для апраўдання падвышэння цэнаў, для апраўдання змены ўнутранай палітыкі краіны.

– Калі беларускі бок не мае намер падпісваць дамову да 31 снежня, то не выключана верагоднасць таго, што беларусы могуць застацца ў Навагоднюю ноч без газу. Як Вы лічыце?

– У Навагоднюю ноч беларусы застануцца з газам, бо ў нас запампаваны газ у газасховішчах. Таму газ у нас у першыя дні студзеня не знікне. Пытанне ў тым, што адчуць цяжкасці змогуць прамысловыя прадпрыемствы, якія ўвесь час атрымоўваюць газ. Тут таксама магчыма нейкае рэзервовае спажыванне газу, але ненадоўга. Таму гэта будзе той скандал, які, паўтараю, вельмі патрэбен беларускаму боку для таго, каб, з аднаго боку, выйсці з цяперашняга фармату ўзаемаадносінаў з Расеяй, гэта значыць саюзнай дамовы, з іншага боку, каб не прадаваць “Белтрансгаз” і пачаць вінаваціць Расею ў тым, што, гэта Расея вінаватая, што ў нас грошай няма, што яна не па-брацку паступіла. Гэтаму будзе спрыяць аднаўленне мытнай мяжы. Гэта значыць, я думаю, усё ідзе да таго, што беларускі бок не збіраецца ў дадзенай сітуацыі дамаўляцца, а збіраецца канфліктаваць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: