Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Райнер Лінднер: «Сістэма Лукашэнкі, здаецца, вычарпала сябе»
15:12, 28/12/2006

Супрацоўнік нямецкага інстытута палітычных даследаванняў “Навука і палітыка”, старшыня нямецка-беларускага таварыства Райнер Лінднер пракаментаваў “Нямецкай хвалі” газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй і распавёў аб магчымасцях яго вырашэння.

– Як, на Ваш погляд, будуць развівацца падзеі ў далейшым? Ці здолеюць бакі дамовіцца? Якую пазіцыю займаюць у гэтым пытанні краіны Заходняй Еўропы?

– Да заканчэння кантракту засталіся лічаныя дні. Аднак, замест таго, каб дамовіцца, Расея і Беларусь прад`яўляюць адзін аднаму прэтэнзіі. Дзіўна, што ні Расея, ні Беларусь не зацікаўленыя ў кампрамісным рашэнні дадзенага пытання. З аднаго боку, Беларусь не жадае губляць Белтрансгаз, з іншага ж яна хоча працягваць атрымоўваць газ па выгодных цэнах. Расея ж мае намер прыватызаваць Белтрансгаз і атрымаць кантроль над газатранспартнымі сістэмамі, у прыватнасці над нафтаправодам Ямал. Дагэтуль Расея знаходзілася ў прамой залежнасці ад палітычных настрояў у той або іншай суседняй краіне. Зараз канфлікт разрастаецца. Ён можа закрануць і Заходнюю Еўропу, бо прыкладна трэць газу мы атрымоўваем праз Беларусь. Таму Еўразвязу трэба адыграць ролю мадэратара і паспрабаваць дапамагчы ў вырашэнні дадзенага канфлікту.

–Як Вы ацэньваеце заявы Лукашэнкі, што Захад і Расея абвясцілі Беларусі эканамічную вайну?

– Сістэма Лукашэнкі засноўваецца на танных пастаўках энергіі. Дадатковыя сродкі, атрыманыя ад перапрацоўкі і экспарту танных расейскіх энерганосьбітаў, ён інвеставаў у эканоміку, сельскую гаспадарку і размеркаванне прывілеяў. Гэтая сістэма, здаецца, вычарпала сябе. Каб неяк апраўдаць пагаршэнне якасці жыцця, Лукашэнка спрабуе ўпэўніць беларускі народ у тэорыі загавару з боку Расеі і Захаду. Яму, сапраўды, не застаецца нічога іншага, як гаварыць аб тым, што Беларусі абвясцілі вайну. Але прыклад Украіны паказвае, што ніякага камплоту з боку Захаду і Расеі не было.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: