Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працягваецца крымінальны пераслед лідэраў Саюза палякаў Беларусі
13:35, 28/12/2006

Кіраўніку Гарадзенскага раённага аддзела Саюза палякаў Беларусі Мячыславу Яскевічу прад’яўлена абвінавачванне ў парушэнні арт.339 Крымінальнага кодэкса РБ – “хуліганства”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.

Як распавёў А.Пачобут, 5 лістапада Мячыслаў Яскевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і змешчаны на некалькі дзён у спецпрыёмнік Кастрычніцкага РАУС Гародні. Мячыслава Яскевіча затрымалі позна ўвечар на тралейбусным прыпынку. Паводле міліцыянтаў, ён нібы быў ініцыятарам бойкі, таму супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 339 Крымінальнага кодэкса – “хуліганства”. 7 лістапада Яскевіча вызвалілі.

Учора Мячыслава Яскевіча зноў выклікалі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў, дзе яму прад’явілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства. Не выключана, што ў хуткім часе крымінальная справа супраць актывіста СПБ будзе перададзена ў суд.

Гэта не першы выпадак крымінальнага пераследу актывістаў Саюза палякаў.

Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і некалькіх актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне адбылося на падставе таго, што ў аўтамабілі быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, “невядомым парашком” аказаўся гераін.

Актывісты СПБ назвалі гэта “правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў” і заявілі, што не маюць да пакета ніякага дачынення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: