Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Піанткоўскі: «Абодва аўтарытарных кіраўніка вядуць зараз вельмі жорсткі торг»
15:06, 28/12/2006

У апошні час назіральнікі адзначаюць рэзкія рознагалоссі паміж Масквой і Менскам у пытанні аб цэнах на расейскія энергарэсурсы, якія пастаўляюцца Беларусі. Ёсць падставы меркаваць, што ў “саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі” можа вось-вось успыхнуць новая “газавая вайна”. Пракаментаваць тое, што адбываецца ў двухбаковых адносінах Расейская служба “Голасу Амерыкі” папрасіла вядомага расейскага палітолага Андрэя Піанткоўскага:

– Гэта, зразумела, завяршае дзесяцігоддзі крывадушных “шлюбных”, або “перадшлюбных” адносінаў. Сутнасць у тым, што Расея, якая настальгуе па імперскай велічы, дакладней, расейская эліта, “усё чакала і верыла”, калі ж Аляксандр Рыгоравіч на ёй ажэніцца (або выйдзе за яе замуж) і ўвойдзе ўсімі сваімі сямю, васьмю і адным суб`ектам у склад Расейскай Федэрацыі. Аляксандр Рыгоравіч вельмі майстэрска на працягу шматлікіх гадоў гуляў на гэтых комплексах згубленай велічы расейскай эліты і прымушаў плаціць велічэзнымі субсідыямі. Яны ацэньваюцца па-рознаму, таму што ўсё гэта вельмі непразрыста, але гаворка ідзе аб мільярдах даляраў у год.

Нарэшце, у Маскве зразумелі, ды і то яшчэ не ўсё, але ва ўсякім разе Пуцін зразумеў, што ніколі Аляксандр Рыгоравіч у яго не ўступіць. Ну, і таму вырашыў размаўляць на іншай мове. Адразу ж усе гэтыя пасажы аб брацтве славянскіх народаў, аб адзінстве былі адкінутыя ў бок. Абодва, па сутнасці... назваць дыктатарам Уладзіміра Уладзіміравіча было б не зусім дакладна, – ну, скажам так, абодва аўтарытарных кіраўніка вядуць зараз вельмі жорсткі торг.

Прычым, між іншым, абодва пераследуюць ужо не столькі дзяржаўныя інтарэсы, а і свае асабістыя, – усім у Расеі выдатна вядома, што Пуцін з`яўляецца ценявым гаспадаром “Газпрома”. Ды і тыя схемы, па якіх газавыя і нафтавыя грошы выцякаюць у разнастайныя прэзідэнцкія фонды ў Беларусі, таксама добра вядомыя, – лічыць палітолаг.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: