|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Пакаранне смерцю Хусейна можа адбыцца 29 снежня 10:16, 29/12/2006 Словы амерыканскага прадстаўніка супадаюць з тым, што паведаміла гэтымі днямі міжарабская газета Al-Hayat, па дадзеных якой, смяротная кара былога прэзідэнта Ірака Саддама Хусейна адбудзецца ў самыя блізкія дні. Пры гэтым яна спасылалася на іракскія ўрадавыя крыніцы. Паводле якіх аб прывядзенні смяротнага прысуду ў выкананне можа быць абвешчана ў пятніцу або суботу, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на ІТАР-ТАСС. Між тым тэлекампанія Fox, спасылаючыся на атрыманыя ёю дадзеныя ад вышэйшага прадстаўніка міністэрства абароны ЗША, імя якога не завецца, паведамляе, што смяротная кара экс-прэзідэнта Ірака праз павешанне можа адбыцца ўжо ў пятніцу, 29 снежня. Урад Ірака “вельмі хоча здзейсніць смяротную кару Саддама” , паведаміў тэлекампаніі прадстаўнік Пентагону, не выключыўшы, што экзекуцыя можа прайсці на працягу бліжэйшых 24 гадзін. Другі прадстаўнік амерыканскага Мінабароны паведаміў тэлекампаніі NBC, што смяротная кара Хусейна можа адбыцца на працягу бліжэйшых 48 гадзін. Паводле яго, гэта ў любым выпадку павінна адбыцца да пачатку мусульманскага свята Ід аль-Адха, які пачынаецца ў нядзелю, перадае РІА “Новости”. Афіцыйныя прадстаўнікі іракскага ўрада паведамілі, што кара Саддама Хусейна будзе знятая на відэа. “Мы запішам увесь працэс кары. Усю ягоную дарогу ад камеры да месца кары і саму кару мы запішам на відэаплёнку”, – сказаў дарадца па бяспецы іракскага ўрада Муффак аль-Рубе. Пакуль незразумела, ці будзе паказаны гэты відэазапіс па іракскім тэлебачанні, адзначае CBS News. У чацвер увечар урад Ірака афіцыйна накіраваў амерыканскім вайсковым уладам у Іраку запыт на перадачу Хусейна з-пад юрысдыкцыі камандавання ЗША у юрысдыкцыю іракскага ўрада, што з`яўляецца адным з фінальных этапаў падрыхтоўкі да смяротнай кары. Па дадзеных тэлекампаніі CBS, Хусейна перададуць іракскім уладам на працягу наступных 36 гадзін. Дата і час кары будуць трымацца ў сакрэце, каб пазбегнуць магчымай рэакцыі з боку прыхільнікаў экс-прэзідэнта Ірака. На адной з плошч у “зялёнай зоне” у Багдадзе, якая добра ахоўваецца, ужо збудаваная шыбеніца, на якой павінны павесіць Хусейна і ягоных паплечнікаў. Саддам быў прысуджаны трыбуналам 5 лістапада да кары праз павешанне па справе аб забойстве 148 жыхароў шыіцкай вёскі Эд-Дуджэйль у 1982 годзе. У мінулы аўторак апеляцыйны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд. Экс-прэзідэнт павінен быць пакараны на працягу 30 дзён, адлік якіх ужо пачаўся.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|