Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр інфармацыі: Усе расейскія СМІ будуць выходзіць у штатным рэжыме 10:07, 29/12/2006
Усе расейскія СМІ у Беларусі з 1 студзеня 2007 года будуць працаваць у звычайным штатным рэжыме, заявіў “Інтэрфаксу” міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч, каментуючы распаўсюджаную расейскім інфармацыйным агенцтвам РІА-Новости інфармацыю аб “поўнай інфармацыйнай блакадзе ўсіх расейскіх СМІ з пачатку года”.
“Мне няма чаго каментаваць. Няма падставы для каментараў. Трансляцыя тэлеканалаў ідзе, падпіска на расейскія газеты прайшла паспяхова”, – падкрэсліў міністр. “Камусьці, магчыма, неабходныя хваляванні, камусьці трэба сталківаць нас ілбамі. Не атрымаецца, мы – брацкія народы” , – дадаў У.Русакевіч.
РІА-Новости па сваіх каналах распаўсюдзіла ў пятніцу раніцай наступную інфармацыю: “Кіраўніцтва Беларусі мае намер з 1 студзеня 2007 года ўвесці ў рэспубліцы поўную інфармацыйную блакаду ўсіх расейскіх СМІ, паведаміла РІА Новости па тэлефоне інфармаваная крыніца ў Менску”. Нататка напісаная ў маскоўскім офісе агенцтва.