Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апошні дыктатар – вайна з усімі
10:26, 29/12/2006

Супраць Расеі, супраць ЗША, супраць Канады, а зараз і супраць Еўрапейскага Звяза. Палітыка Аляксандра Лукашэнкі, беларускага кіраўніка, якога Кандалізе Райс падабаецца зваць “апошнім дыктатарам Еўропы”, – гэта шэраг адмоўных адказаў дзяржавам, нашмат мацнейшым за Беларусь, паколькі ён перакананы, што яму пагражаюць менавіта знешнія сілы, піша італьянская газета “La Stampa”.

Апошняе сутыкненне – гэтае супрацьстаянне з расейскім гігантам, які вырашыў уладкаваць цэны на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі, аналагічна таму, як ён паступіў летась у дачыненні Украіны. Прапанова “Газпрома” – 105 даляраў за тысячу кубаметраў газу супраць цяперашніх 46 – была названа ўрадам Менска “сапраўднай правакацыяй”. І паколькі Беларусь не мае намеру ісці ні на якія саступкі па транзіце (“Газпром” хацеў бы ўвайсці ў мясцовую энергетычную кампанію або, у якасці альтэрнатывы, набыць частку трубаправодаў, па якіх газ паступае ў Еўропу), то быў абвешчаны ўльтыматум. “Пакуль не будзе дасягнута пагаднення па новых цэнах, – гаворыцца ў лаканічным камюніке, – з 1 студзеня “Газпром” перакрые падачу газу Беларусі”.

Прытрымліваючыся ўкраінскага сцэнара, расейцы папярэдзілі еўрапейскія краіны, што Беларусь можа здзяйсняць несанкцыянаваны адбор газу, такім чынам, гэта можа негатыўна адбіцца на пастаўках у Еўропу. Колькасць газу, якая праходзіць у Еўропу па тэрыторыі Беларусі, значна менш, чым аб`ёмы, што паступаюць праз Украіну (20% супраць 80%), аднак гэтай заявы было досыць, каб краіны ЕЗ ізноў спалохаліся магчымых перабояў у пастаўках у канцы года. Намеснік міністра энергетыкі Беларусі не прымае абвінавачванні ў крадзяжы, аб чым гавораць расейцы. “Калі не будзе падпісаны кантракт на пастаўкі газу ў Беларусь, то гэта азначае, што няма кантракту і на транзіт газу, – гаворыць ён. – Гэтае прамое парушэнне заканадаўства”.

Аблога Беларусі ў апошнія некалькі дзён значна ўзмацнілася: тыдзень таму супраць гэтай краіны ўвяла эканамічныя санкцыі Канада, якая наклала эмбарга на тавары з Менска і заявіла, што ў далейшым тым, хто захоча экспартаваць тавары ў Беларусь, запатрабуецца адмысловая ліцэнзія. “Яны толькі прытрымліваюцца ўказанням Вашынгтона, – пракаментаваў гэтую навіну прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў. – Для нас у гэтым рашэнні няма нічога новага, яно не выклікала ў нас здзіўлення”.

Па меркаванні Менска, больш сур’ёзным выпрабаваннем стала прынятая 17 лістапада Еўрапейскім саюзам сістэма санкцый у сувязі з парушэннем не адпаведных еўрапейскім законам правоў беларускіх працаўнікоў. Італія прагаласавала за прыняцце санкцый супраць Беларусі ў якасці адказу на адмову падпісаць пратакол аб знаходжанні ў Італіі дзяцей з беларускіх дзіцячых дамоў у перыяд калядных святаў. Забарона на прыезд дзяцей у Італію закранула пяць тысяч італьянскіх сем`яў, якія спадзяюцца на заключэнне дамовы ў студзені.

“Місія, якую мы накіравалі ў Менск і якую беларускія ўлады адмовіліся прыняць, павінна была спрыяць рэалізацыі пагаднення паміж нашымі краінамі і дазволіць дзецям прыехаць у Італію на Каляды, – паведаміў газеце “La Stampa” міністр сацыяльнай салідарнасці Паола Феррэра. – Таму выклікае здзіўленне, што беларускія ўлады, адмовіўшы нашым прадстаўнікам ва ўездзе і забараніўшы прыезд дзяцей у Італію, гавораць нам сёння, што менавіта дамова, прапанаваная місіяй, магла ўрэгуляваць гэтую сітуацыю, такую цяжкую для столькіх сем`яў і столькіх дзяцей”.

Урад Лукашэнкі, абложаны з усіх бакоў, працягвае ісці сваім шляхам і не прыслухоўваецца да парад, падагульняе «La Stampa».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: