Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар Францыі Стэфан Шмелеўскі: «Я спрабаваў паказаць беларускаму грамадству, што ёсць іншы выбар»
13:40, 29/12/2006

За чатыры гады, на працягу якіх Стэфан Шмелеўскі ўзначальваў амбасаду, французскія дыпламаты паспелі правесці эксперымент па біяметрычных візах і пазбавіцца ад чэргаў ля сценаў консульства. А яшчэ, на наш погляд, сам амбасадар за гэтыя гады паспеў добра пазнаёміцца з беларускім жыццём. Так што напярэдадні яго ад’езду на радзіму журналісты «КП в Беларуси» напрасіліся на інтэрв’ю, каб пратэставаць, як былы французскі амбасадар “абеларусіўся”.

– А-бе-ла-ру-сіў-ся? – па складах паўтарыў Стэфан Шмелеўскі. – Добра, давайце паспрабем.

– Калі пачынаюцца галоўныя навіны на БТ?

– Здаецца, а 9-й вечара. Хоць гэта для мяне цяжкае пытанне, бо я ніколі не гляджу іх у прамым эфіры. Дыпламат павінен працаваць па вечарах, таму навіны запісваюцца, і я іх гляджу на наступны дзень.

– Галоўная нацыянальная беларуская страва?

– Гэта дранікі. Я спачатку дрэнна ведаў назву, таму доўга называў іх “дрянікі”. Але гэта было выпадкова.

– Які галоўны ў Беларусі нацыянальны від спорту?

– Я чатыры разу ў дзень выязджаў з амбасады праз вуліцу, якая калісьці звалася імем Машэрава, і жадаю сказаць, што самыя вялікія натоўпы я там бачыў, калі гулялі ў хакей.

– Ведаеце, куды зрабіў свой першы замежны візіт Аляксандр Лукашэнка на пасадзе прэзідэнта?

– Так, ведаю. У Францыю.

– Можаце што-небудзь сказаць па-беларуску?

– Добжыя сябры, з Новым годам i Калядамi!

– А зараз давайце пагаворым сур`ёзна. Ваша амбасада было вельмі актыўнай: увялі біяметрычныя візы, пазбавілася ад чэргаў за візамі. А як вы ставіцеся да падаражэння шэнгенскіх віз?

– У нейкі момант амбасада Францыі сапраўды сутыкнулася з праблемай чэргаў. І мы вельмі радыя, што змаглі знайсці рашэнне: сістэму электроннага запісу, якая дазваляе запісацца на прыём і атрымаць квітанцыю з датай і часам. Зараз мы хацелі б пайсці далей. Франка-беларускае прадпрыемства, якое распрацавала гэтую сістэму, зараз вядзе перамовы з турагенцтвам, каб за іх кошт усталяваць такія ж апараты ў розных гарадах Беларусі – так не трэба будзе ехаць у Менск запісвацца на прыём у амбасаду. Што датычыцца падвышэння тарыфаў на візы, я не думаю, што гэта перашкодзіць беларускім грамадзянам падарожнічаць. Амбасада Францыі заўсёды бясплатна выдавала візы маладым людзям да 25 гадоў. Апроч гэтага мы ўважліва ставімся да просьбаў аб бясплатных візах пры культурных або адукацыйных абменах. Платна ж візу атрымоўваюць тыя людзі, якія могуць заплаціць за яе 60 еўра.

– Ваша новая пасада будзе звязаная з Усходняй Еўропай?

– Не. Я буду працаваць у МЗС дарадцай па рэлігійных пытаннях.

– Што вы павязеце з сабою з Беларусі?

– Шмат фатаграфій, сувеніраў, фільмаў, таксама павязу з сабою артыкулы, якія аба мне пісала беларуская прэса – і пазітыўныя, і негатыўныя, і праўдзівыя, і не вельмі. Павязу з сабою думкі аб краіне, у якой ёсць вялікі патэнцыял, у якой жыве шмат таленавітых людзей. І аб краіне, якая, на мой погляд, не выкарыстоўвае самы кароткі шлях, каб скарыстацца ўсім гэтым багаццем.

– Амбасадар Расеі неяк сказаў, што цяжэй быць амбасадарам у дружалюбнай, а не ў праблемнай (для ўласнага МЗС) краіне. Вы з ім згодны?

– Я разумею, чаму расейскі амбасадар гаворыць, што складана прадстаўляць краіну, якая з`яўляецца дружалюбнай. Часам паміж сябрамі ёсць сур`ёзныя сваркі, менавіта таму, што сябры дазваляюць у некаторых пытаннях захадзіць значна далей. Праз мяне праходзілі такія пытанні, якія дазволілі французскай дзяржаве даваць жорсткую ацэнку падзей, якія адбываюцца ў Беларусі на працягу чатырох гадоў.

Магчыма, таму вы лічыце, што я не прадстаўляю краіну, дружалюбную Беларусі. Аднак я ўсёткі лічу, што гэта не так. Проста гэта іншы ўзровень сяброўства. Ёсць вельмі старая прымаўка: хто напраўду кахае, добра лае. Падчас майго знаходжання ў Беларусі я здзяйсняў некаторыя сімвалічныя жэсты. І штораз гэтымі жэстамі я спрабаваў паказаць беларускаму грамадству, што ёсць іншы выбар, які адрозніваецца ад мясцовага. Пры гэтым я не імкнуўся прымусіць прыняць гэты выбар, проста жадаў паказаць, што ён існуе, што ёсць іншыя традыцыі, іншыя шляхі. І гэта зусім не з`яўлялася ўмяшаннем ва ўнутраныя справы, як гэта шмат хто жадаў прадставіць.

Я магу прывесці такі прыклад: мы з калегамі па дыпламатычным комплексе прыязджалі ў мемарыяльны комплекс “Яма”, які ўжо ў трэці або чацвёрты раз паганіцца свастыкай і рознымі антысеміцкімі лозунгамі. У нашай культуры такія дзеянні вельмі моцна караюцца, і такім чынам я проста гэта дэманстраваў, а не абавязваў кагосьці выбіраць нашу культуру.

– Можа, працуючы ў Беларусі, вы і навучыліся той талерантнасці, якая будзе вам дапамагаць працаваць з рэлігійнымі пытаннямі?

– Талерантнасць – гэта база дыпламатычнай дзейнасці. Калі б я не быў талерантным, то не ехаў бы ў замежную дзяржаву назіраць за тым, што там адбываецца. Калі вы хочаце задаць пытанне аб тым, ці падабаецца мне талерантнасць беларускіх людзей, то гэта іншае. Не трэба блытаць талерантнасць і пасіўнасць. Усёткі талерантнасць – гэта нешта асэнсаванае: калі вас нешта раніць, але трэба вычакаць і не рэагаваць на гэта адразу, мяркуючы, што ў гэтым першапачаткова дрэнным ёсць нешта дабрэй. Пасіўнасць – гэта калі вас альбо нічога не раніць, альбо ў вас нядосыць інфармацыі для таго, каб зразумець, што вас гэта раніць. У Беларусі я сустрэў больш пасіўнасці, чым талерантнасці.

– За гэтыя чатыры гады краіна, на ваш погляд, змянілася?

-- Тое, што на мой погляд, тут было галоўным, не змянілася. А ў практычным плане змяненні, вядома, ёсць. Напрыклад, праспект Машэрава ўжо не Машэрава. З вуліц прыбралі плакаты францужанак з завэздганым тварам – таксама змяненне.

–Якія парады вы будзеце даваць наступнаму амбасадару Францыі ў Беларусі?

– Скажу, што яна будзе працаваць у выдатнай краіне. Але пасля гэтага я скажу, што тут заўсёды трэба даваць выразныя характарыстыкі. Шмат хто думае, што дыпламатыя – гэта мастацтва не падносіць праўду занадта рэзка, а пакаваць яе ў прыгожую абгортку. Я лічу, што такія паводзіны ў вас – негатыўныя. Хоць Савецкі Саюз і падаляецца ад вас па часе, адна з яго характарысатык застаецца – звычка ліць ваду, гэта значыць гаварыць пустыя словы, якія нічога не значаць. У Францыі мы завем гэта “драўляная мова”. Новаму амбасадару я будуць раіць не карыстацца драўлянай мовай і проста гаварыць тое, што ёсць. Калі я ўбачу ў вас кошку, я буду гаварыць, што гэта кошка, а не ласкавы пухнаты звер. Гэта самая прыдатная форма для дыпламатыі ў Беларусі.

– Прыедзеце сюды па турыстычнай візе?

– Напэўна не. Але Беларусь тут ні пры чым. Я служыў у шматлікіх краінах і потым ні разу не прыязджаў туды па турыстычных чынніках –бо я і так аб іх нямала ведаю. Дыпламат так шмат працуе за мяжой, што хочацца адпачываць у Францыі. Я працую дыпламатам ужо 31 год, з іх у Францыі правёў толькі 7. Так што турызмам захапляцца не буду.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: