Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы ляцяць падпісваць кантракт з «Газпромам»? 13:18, 29/12/2006
Дэлегацыя міністэрства энергетыкі Беларусі сёння а 15 гадзіне па маскоўскім часе вылятае ў расейскую сталіцу для падпісання кантракту з “Газпромам”. Аб гэтым паведаміў памочнік міністра па энергетыцы Андрэй Жукаў, перадае ІТАР-ТАСС.
“Мэта адна – падпісанне кантракту з “Газпромам”. Спадзяюся, што да Новага года кантракт мы падпішам”, – сказаў Жукаў журналістам.
Як паведаміла РІА Новости крыніца ў “Белтрансгазе”, частка дэлегацыі ўжо знаходзіцца ў Маскве і праводзіць перамовы. РІА Новости пакуль не атрымалі каментароў расейскага боку.
“Газпром”, які прапанаваў Беларусі цану ў 105 даляраў за тысячу кубаметраў газу, мае намер спыніць яго пастаўкі з 10 гадзіны раніцы 1 студзеня 2007 года, калі кантракт не будзе падпісаны.