Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гарадзенскай вобласьці пачалі галадоўку каталіцкія вернікі
10:52, 29/12/2006

Сёньня распачалі бестэрміновую галадоўку верніцы каталіцкага касьцёла ў вёсцы Лаздуны Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Вернікі Вераніка Скляповіч, Яніна Крапінская і Яніна Сільвановіч (усе пэнсійнага узросту), дамагаюцца ад уладаў, каб у іх касцеле дазволілі працаваць ксяндзу з Польшчы Мар’юшу Ільяшэвічу.

Яшчэ месяц таму беларускія ўлады не далі дазволу сямі сьвятарам з Польшчы служыць у беларускіх касьцёлах, спасылаючыся на тое, што ў Беларусі бяз працы застаюцца выпускнікі мясцовых каталіцкіх семінарый.

Вернікі сабралі каля 12 тысяч подпісаў у абарону свайго сьвятара й накіравалі дэлегацыю ў Менск да старшыні Камітэту ў справах рэлігіі й нацыянальных меншасьцяў Анатоля Гулякі. Ім абяцалі ва ўсім разабрацца, і вось днямі яны атрымалі адмоўны адказ, паведамляе “Радыё Свабода”.

У выніку сёньня трое верніцаў распачалі галадоўку пратэсту.

Нагадаем, што на пачатку сьнежня ў Гародні праходзіла галадоўка каталіцкіх вернікаў, якія дамагаліся дазволу на будаваньне касьцёлу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: