Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Казуліна абсьледавалі ў віцебскім абласным шпіталі 17:06, 29/12/2006
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка палітыка Ірына Казуліна, якая спаслалася на дзяжурнага калёніі “Віцьба-3”, у якой трымаюць Аляксандра Казуліна.
Паводле яе зьвестак, прычынай абсьледаваньня стала тое, што ў Аляксандра Казуліна ацяклі ногі й рукі. “Напярэдадні, 28 сьнежня, муж адмаўляўся ад шпіталізацыі, а зь якой прычыны сёньня пагадзіўся на абсьледаваньне, мне не вядома. Верагодна, дрэнна працуюць ныркі ці сэрца. Дзяжурны сказаў, што бачыў, як празь дзьве гадзіны Аляксандра прывезьлі ў калёнію з абсьледаваньня, ён усьміхаўся”, — сказала Ірына Казуліна.
Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін у калёніі вытрымаў 53-дзённую галадоўку. Палітык пратэставаў супраць улады Аляксандра Лукашэнкі й дамогся абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН.