Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Федэральны канцлер Ангела Меркель (ХДС) лічыць, што сённяшнія абмежаванні на інвестыцыі расейскіх энергетычных кампаній у Заходняй Еўропе апраўданыя, хоць імкненне Расеі да атрымання непасрэднага доступу на еўрапейскія рынкі цалкам легітымнае.
“Чарговы газавы канфлікт Расеі і Беларусі расставіў акцэнты як у адносінах Беларусі і Расеі, так і ва ўнутранай палітыцы Беларусі. Цалкам відавочна, што ў адрозненні ад папярэдніх канфліктных сітуацый, бакі вызначыліся ў тым, чаго яны жадаюць адзін ад аднаго. Масква знайшла спосаб падпарадкаваць сабе Беларусь без нейкіх фармальных паперак, а Лукашэнка, які спрабаваў усе гэтыя гады гуляць як на сяброўстве з Расеяй, так і на абароне суверэнітэту Беларусі, прадэманстраваў, што дзеля захавання ўлады ён гатовы “здаць” цэлую дзяржаву. Менавіта гэта і адбылося ў навагоднюю ноч. Беларускае кіраўніцтва згадзілася на паўзучую перадачу нацыянальнай уласнасці расейскім алігархам, менавіта ў надзеі захаваць той рэжым, які існуе ў Беларусі”, – заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў, каментуючы беларуска-расейскія дамоўленасці па газе.
Кожны, хто хоць калі-небудзь наведваў усходні базар, добра ведае звычкі тамтэйшых гандляроў. Напачатку такі гандляр прапаноўвае абсалютна завоблачную цану, потым, калі пакупнік аказваецца ўпартым, пакрысе зьніжае яе, енчачы, што абкрадае сам сабе і ставіць сваіх малых дзяцей пад пагрозу пакутлівай галоднай сьмерці. Максімуму енк дасягае, калі бакі ўсё ж прыходзяць да згоды. Пасьля таго, як пакупнік сыходзіць з таварам, гандляр усьміхаецца ў вусы – цана, па якой ён прадаў свой тавар, была насамрэч для яго цалкам прымальнай і, як правіла, значна вышэйшай за тую, па якой ён быў гатовы тавар прадаць.
У мінулым месяцы Еўрапейскі парламент уручыў мне прэмію Сахарава “За свабоду думкі”. Гонар удастоіцца ўзнагароды, якую ўручалі такім легендарным асобам, як Нэльсан Мандэла з Паўднёвай Афрыкі або Аўн Сан Су Чжы з М`янмы – гэта насамрэч натхняе. Свет звярнуў увагу на дыктатуру, якая існуе тут, на еўрапейскім кантыненце, у 21 стагоддзі. Свет разумее, што дыктатура квапіцца на каштоўнасці, якія аб`ядноўваюць Еўропу і ўсе цывілізаваныя краіны.
Нячаста бывае, што найбольш прынцыповыя, а магчыма, і лёсавызначальныя рашэньні прымаюцца ў навагоднюю ноч. Было трывожна. Хто як, а я падчас бою ўсемагчымых курантаў і прамоваў чырванагальштучных лідэраў не адыходзіў ад кампутара, каб сачыць за навінамі.
З Расеі 1 студзеня 2007 года вернуты эшалон беларускага цукру, які налічвае 57 вагонаў, заявіў журналістам у Менску на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Белдзяржхарчпрам Іван Данчанка, перадае “Інтэрфакс”. Ён растлумачыў, што гэтую прадукцыю адправілі расейскія чыгуначнікі, каб не ствараліся прастоі вагонаў. Гэта звязана з тым, што з 29 снежня 2006 года расейская мытная служба не прапускае беларускі цукар.
Пропуск беларускага цукру праз адзіны мытны склад Маскоўскай таможні спынены 29 снежня, заявіў у Менску на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка, перадае “Інтэрфакс”. Ён удакладніў, што з 29-га праз склад, які прыналежыць ТАА “Цукар” расейскага саюза цукравытворцаў практычна спынены пропуск беларускага цукру. І.Данчанка лічыць, што расейскія мытныя службы "выконваюць нечы заказ і дзейнічаюць ва ўгоду невялікай групе бізнэсмэнаў, якія жадаюць паставіць пад кантроль" увоз цукру з Беларусі.
31 сьнежня на адной з цэнтральный вуліцаў Салігорска актывісты "Маладога Фронту" раздавалі мінакам улёткі, на якіх зьмяшчалася інструкцыя па вырабленьню "печак-буржуек" у хатніх умовах. Гэтак сама маладзёны прапанавалі бясплатныя дровы для самаробных буржуек. Акцыямі такога кшталту маладафронтаўцы нагадваюць пра сытуацыю вакол коштаў на газ і нафту.
Нягледзячы на шматлікія асцярогі, новы год не пачаўся з перакрыцця трубы, па якой прыродны газ у канчатковым рахунку трапляе да заходнееўрапейскіх спажыўцоў. У апошні момант Беларусь саступіла патрабаванням Крамля аб падваенні цаны на газ і перадала яму кантроль над беларускай сеткай транзітных газаправодаў. Дзякуючы гэтаму яна пазбегла такога адключэння, якое перажыла Украіна 1 студзеня 2006 года.
Вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук, камэнтуючы падпісаныя паміж беларускім урадам і "Газпромам" дамоўленасьці, сказаў, што Беларусь прайграла, бо паддалася на вельмі закрыты спосаб продажу акцый “Белтрансгазу”. Паводле спадара Раманчука, гэта нельга было рабіць у такім рэжыме, гэта нэгатыўны спосаб прыватызацыі.
Беларусь гатовая падзяліцца з Расеяй прыбыткамі ад экспарту прадуктаў нафтаперапрацоўкі, калі Расея адмовіцца ад рашэння ўвесці экспартныя пошліны на нафту, якая вывозіцца ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў учора на прэс-канферэнцыі першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, паведамляе Reuters. Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь былі без экспартных збораў, аднак у канцы 2006 года Масква абвясціла, што з 2007 года ўвядзе пошліну ў памеры 180,70 дал. на тону нафты.
Падчас напружаных перамоваў аб цане на расейскі газ, які пастаўляецца ў Беларусь, першы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка заклікаў кіраўніка ААТ “Газпром” Аляксея Мілера не забываць, што гаворка ідзе аб лёсе саюзніцкіх адносінаў двух дзяржаў. Аб гэтым У.Сямашка паведаміў 2 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Цана газу для спажыўцоў Беларусі павялічыцца з $75,4 у 2006 годзе да $150-153 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым паведаміў 2 студзеня журналістам першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, каментуючы падпісаны ў Маскве кантракт на пастаўку газу ў Беларусь. Цана на іншыя віды электраэнергіі ў выніку таксама падвысіцца. На электрычную энергію цана ўзрасце на 54% і складзе 11,1 цэнта за квт/ч. На цеплавую электраэнергію – на 55% да $24,5-25 за адну Гкал.
Уладальнікам паловы “Белтрансгаза” “Газпром” стане да лета 2010 года, паведаміў першы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Ўладзімір Семашко 2 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, калі тлумачыў журналістам механізм стварэння сумеснага з “Газпромам” беларуска-расейскага прадпрыемства на базе ўласнасці “Белтрансгаза”. Па ягоных словах, “мы падпісалі ў Маскве два дакумента — кантракт на пастаўку і транзіт газу да 1 студзеня 2011 года, а таксама рамачны пратакол аб стварэнні сумеснага прадпрыемства і ўмовах супрацоўніцтва”. Паводле алгарытму працы, закладзенаму ў пратаколе, сумеснае прадпрыемства павінна быць створанае да 1 чэрвеня 2007 года.
Группа прихожан костелов в деревнях Лаздуны и Юратишки (Ивьевский район Гродненской области) записана на 3 января на прием к председателю Гродненского облисполкома Владимиру Савченко. Верующие намерены просить главу областной исполнительной "вертикали" о продлении визы их ксендзу - гражданину Польши Мариушу Ильяшевичу. Об этом БелаПАН сообщил лидер Ивьевской районной организации Партии БНФ Франц Лемза.
Концерн "Белэнерго" подписал контракт с РАО "ЕЭС России" на поставку в наступившем году в страну 3,5 млрд кВтч электрической энергии. Об этом сообщили сегодня ИТАР-ТАСС в концерне "Белэнерго".
Бывший начальник инспекции Министерства по налогам и сборам Беларуси по Сморгонскому району осужден за взяточничество и злоупотребление служебными полномочиями к 12 годам лишения свободы.
29 декабря Александр Лукашенко подписал указ № 760 "О внесении дополнений и изменений в указ президента Республики Беларусь от 18 июня 2005 года № 285".
Белорусский фристайлист по-прежнему находится без сознания, однако состояние его здоровья постепенно улучшается. Травму белорус получил десятого декабря во время первого этапа Кубка мира, который прошел в Китае, сообщает «Телеграф» со ссылкой на "Прессбол".
Национальный банк Беларуси на основании статьи 99 Банковского кодекса проинформировал, что с 30 декабря 2006 г. до 1 июля 2007 г. у ЗАО "Атом-Банк" приостановлено действие общей и генеральной лицензий, а также лицензии на привлечение во вклады средств физических лиц. Приостановка действия лицензий у ЗАО "Атом–Банк" вызвана невыполнением им норматива безопасного функционирования, а именно доведения до минимального размера собственного капитала банка.