Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З Расеі вернутыя 57 вагонаў беларускага цукру
12:28, 03/01/2007

З Расеі 1 студзеня 2007 года вернуты эшалон беларускага цукру, які налічвае 57 вагонаў, заявіў журналістам у Менску на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Белдзяржхарчпрам Іван Данчанка, перадае “Інтэрфакс”. Ён растлумачыў, што гэтую прадукцыю адправілі расейскія чыгуначнікі, каб не ствараліся прастоі вагонаў. Гэта звязана з тым, што з 29 снежня 2006 года расейская мытная служба не прапускае беларускі цукар.

Ён адзначыў, што, раней адгрузіўшы на мытны пост Маскоўскай заходняй мытні 580 вагонаў цукру, беларускія вытворцы напярэдадні Новага года адгрузілі новую партыю – 210 вагонаў. Па словах І.Данчанкі, "беларускі цукар чакаюць у Расеі: Беларуская цукровая кампанія ўжо заключыла кантракты з расейскімі кампаніямі на пастаўку ў 2007 годзе 350 тысяч тон цукру. У дадзенай сітуацыі, калі спынены прыём беларускага цукру, беларускі бок фактычна зрывае гэтыя пастаўкі". Старшыня канцэрна прынёс выбачэнні расейскім партнёрам за дзеянні расейскіх мытных служб.

Ён растлумачыў, што, нягледзячы на перамовы з ФМС Расеі, 1 студзеня ўсе астатнія службы расейскага склада, праз якія праходзіць цукар, не працуюць, што практычна паралізавала працу гэтага склада.

І.Данчанка лічыць неабгрунтаванымі дзеянні супраць беларускай прадукцыі. Ён паведаміў, што расейскі арбітражны суд нядаўна прызнаў неабгрунтаваным затрыманне 30 вагонаў беларускага цукру ў першым квартале 2006 года. Паводле яго, расейская кампанія ТАА "Белтраст", якая звярнулася ў арбітражны суд, выйграла справу, паколькі было пацверджанае, што ў іх адрас быў адгружаны бураковы цукар. І.Данчанка паведаміў, што крымінальная справа, узбуджаная ў падазроне паставак на расейскі рынак цукру з цукру-сырца, спыненая. І.Данчанка адзначыў, што беларускі бок узгадніў з расейскай службай стандартызацыі адзіныя методыкі па вызначэнні паходжання цукру.

Акрамя таго, у Беларусі створаныя 4 лабараторыі для праверкі якасці цукру, які пастаўляецца на экспарт. Па меркаванні І.Данчанкі, гэтыя меры дазваляюць кантраляваць пастаўкі беларускай прадукцыі.

І.Данчанка выказаў упэўненасць, што пасля заканчэння святаў у Расейскай Федэрацыі "усе пытанні будуць знятыя, і мы адновім пастаўкі ў Расею". Па інфармацыі старшыні канцэрна, у апошнія гады Беларусь нарошчвае аб`ём вытворчасці цукру з цукровага бурака. За апошнія 5 гадоў "вытворчасць патроена", адзначыў ён. Па ягоных словах, беларускія вытворцы павялічылі перапрацоўку цукровага бурака да 25,4 тыс. тон у суткі, што дазволіць з ураджая 2006 года вырабіць каля 400 тысяч тон цукру.

І.Данчанка адзначыў, што Беларусь традыцыйна пастаўляла на расейскі рынак цукар, выраблены з цукровага бурака, і сёлета мы гатовыя паставіць увесь выраблены аб`ём. Па словах старшыні канцэрна, штогадовае запатрабаванне Расеі ў цукру складае каля 6 млн тон, а ўласная вытворчасць цукру з цукровага бурака не перавышае 2,8 млн тон, і Расея імпартуе ад 500 да 600 тысяч тон цукру. "Таму мы штогод мелі сваю нішу ў пастаўках", – адзначыў І.Данчанка. Між тым, паводле яго, на перамовах з Мінсельгаспродам Расеі Беларусі прапаноўвалі сёлета абмежавацца пастаўкамі ў 50 тысяч тон або, максімум, 100 тысяч тон.

Але кіраўнік канцэрна лічыць, што Беларусь зможа паставіць значнейшыя аб`ёмы цукру. Па ягоным меркаванні, "Расея закупляла цукар, і будзе закупляць яшчэ нейкае час".

Па словах І.Данчанкі, Беларусь перадала ва ўрад Расеі свае прапановы па аб`ёмах паставак і праект пагаднення для вызначэння балансу Саюзнай дзяржавы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: