Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падчас перамоваў з «Газпромам» беларусы ўзгадвалі блакаду Ленінграда
09:47, 03/01/2007

Падчас напружаных перамоваў аб цане на расейскі газ, які пастаўляецца ў Беларусь, першы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка заклікаў кіраўніка ААТ “Газпром” Аляксея Мілера не забываць, што гаворка ідзе аб лёсе саюзніцкіх адносінаў двух дзяржаў. Аб гэтым У.Сямашка паведаміў 2 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

“Калі ішлі перамовы з Аляксеем Мілерам, я яму казаў: “Ты разумееш, ад нас дваіх залежыць не толькі, ці вырашым мы праблемы газу або не вырашым, створым мы СП ці не створым, – гэта дробязі. Існуе пытанне аб “саюзе” Расеі і Беларусі, аб адносінах паміж дзяржавамі. Нездарма ў народзе кажуць: “Ад любові да нянавісці адзін крок”, – сказаў У.Сямашка.

Першы віцэ-прэм’ер заклікаў таксама свайго апанента зразумець, што “калі пачнецца газавая атака, гэта будзе дзікасцю: у 2007 годзе мы вернемся да 1941, 1944 году, калі нашыя народы так пакутвалі”. “У нас яшчэ маса старых, якія перажылі гэтую вайну – завошта ж яны тады ваявалі?” – задаў пытанне У.Сямашка.

З іншага боку, працягнуў ён: “Я не магу сабе прадставіць, што нашыя дзеці і ўнукі будуць замярзаць”. “Ты глядзеў кадры ленінградскай хронікі, дзе дзеці захутаныя ў бушлаты, фуфайкі, хусткі?” – спытаў беларускі службоўца ў кіраўніка расейскага газавага канцэрна.

“А дзіцячая памяць вострая, і калі, не дай Бог, прыйшлося дзецям перажыць тое, што нам абяцалі, у іх бы ў памяці гэта адклалася на шмат гадоў, – сказаў журналістам першы віцэ-прэм`ер. – Слава Богу, Аляксей Барысавіч гэта выразна ўсвядоміў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: